predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Чарговае пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі прайшло ў аграгарадку Більдзюгі

28 января 2021

Чарговае пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі прайшло ў аграгарадку Більдзюгі

Чарговае пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі прайшло на базе Більдзюгскага сельвыканкама.

Чарговае пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі прайшло на базе Більдзюгскага сельвыканкама. Удзел у ім прынялі эксперты: старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома. Мадэратарам мерапрыемства з’яўлялася старшыня Більдзюгскага сельвыканкама Алена Чарняўская.

У пасяджэнні дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел прадстаўнікі сацыяльнай і вытворчай сфер, дэпутацкі корпус Більдзюгскага сельскага Савета.

Якія ж пытанні сёння хвалююць жыхароў аграгарадка і навакольных вёсак? У цяперашні час у гарадскіх пасёлках і гарадах будуюць сацыяльнае жыллё для шматдзетных сем’яў. Гэта станоўча ўплывае на рост дэмаграфіі. Сем’і з такой катэгорыі засяляюцца ў новыя кватэры не толькі з гарадоў, але і з сельскай мясцовасці. Адмоўным фактарам тут з’яўляецца тое, што людзі працаздольнага ўзросту пакідаюць вёску, а гэта, у сваю чаргу, не з лепшага боку ўплывае на развіццё сельгаспрадпрыемстваў — не хапае працоўных рук у гаспадарках, спецыялістаў сярэдняга звяна. У такім выпадку пажадана, каб жыллё для шматдзетных сем’яў будавалася і ў сельскай мясцовасці.

На тэрыторыі Більдзюгскага сельсавета ў цяперашні час пражываюць 13 шматдзетных сем’яў. Некаторыя з іх пераехалі з суседняга Браслаўскага раёна і ім патрабуецца жыллё.

На пасяджэнні абмяркоўвалі таксама магчымасць рамонту пустуючых дамоў, якія знаходзяцца на цэнтральных вуліцах аграгарадка. Але ж перашкодай у дадзеным выпадку з’яўляецца адсутнасць адпаведных дакументаў на пабудовы і зямельныя ўчасткі. Усе прысутныя згадзіліся з тым, што працэдура афармлення дакументацыі павінна быць спрошчанай.

Жыхары аграгарадка скардзіліся на якасць пітной вады. Часткова вадаправод знаходзіцца на балансе мясцовай гаспадаркі, а другая частка — на балансе прадпрыемства “Міёрывадаканал”. Бясспрэчным з’яўляецца той факт, што вадаправодныя і каналізацыйныя трубы эксплуатуюцца не адзін дзясятак год і патрабуюць замены. У гэтым годзе ў аграгарадку Більдзюгі запланавана будаўніцтва станцыі абезжалезвання. Несумненна, што ўвядзенне ў эксплуатацыю дадзенага аб’екта дазволіць спажыўцам карыстацца якаснай пітной вадой.

Шмат пытанняў прысутныя ўзнімалі па вулічным асвятленні і якасці дарожнага пакрыцця на вуліцах аграгарадка Більдзюгі, вёскі Кубелеўшчына і на ўчастку дарогі, якая злучае цэнтральную сядзібу гаспадаркі і Браслаўскі раён.

Эксперты выслухалі кожнага, хто задаваў пытанні, уносіў свае прапановы. Выказаныя ідэі абавязкова будуць улічаны пры падрыхтоўцы да 6-га Усебеларускага народнага сходу, на якім будуць вызначацца асноўныя накірункі развіцця Рэспублікі Беларусь на бліжэйшыя гады. Вырашэнне пытанняў мясцовага ўзроўню старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец узяў пад асабісты кантроль.

Сяргей РАЙЧОНАК.