Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
22 июня 2016
У апошнюю субота мая ў Брэсце сабраліся аматары птушак і фотакамер на чацвёрты Чэмпіянат Беларусі па фотабёрдзінгу. Правесці пяць часоў на прыродзе з'ехаліся больш трыццаці чалавек з усёй краіны.
У апошнюю субота мая ў Брэсце сабраліся аматары птушак і фотакамер на чацвёрты Чэмпіянат Беларусі па фотабёрдзінгу. Правесці пяць часоў на прыродзе з'ехаліся больш трыццаці чалавек з усёй краіны.
У аб'ектыў фатографаў трапіў 81 від птушак. Прыемнай аказалася навіна, што наш зямляк Валерый Кавалёнак заняў першае месца. Ён змог "злавіць" у аб'ектыў фотакамеры ажно 59 відаў птушак і набраць максімальную колькасць балаў — 177. Валерыю пашчасціла зрабіць кадры такіх рэдкіх відаў як івалга, чайка-рагатуха, круцігалоўка. Шаркаўчанін ужо другі год запар становіцца ўладальнікам тытула чэмпіёна Беларусі па фотабёрдзінгу.
Шчыра віншуем Валерыя Кавалёнка з чарговай перамогай і жадаем яму зноў стаць першым сярод назіральнікаў за птушкамі (бердвотчараў) краіны на пятым Чэмпіянаце Беларусі, які пройдзе ў кастрычніку ў Мінску.
Сяргей РАЙЧОНАК