Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
10 января 2014
На працягу трох гадоў нашай рэспубліцы ў межах сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства адукацыі РБ рэалізоўвалася праграма “Зялёныя школы”.
На працягу трох гадоў нашай рэспубліцы ў межах сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства адукацыі РБ рэалізоўвалася праграма “Зялёныя школы”. Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Называецца ён Зялёная школа і яго мэтай з’яўляецца садзейнічанне развіццю ўсебаковай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь. У праекце ўдзельнічалі 50 школ нашай краіны. У снежні ў горадзе Масты Гродненскай вобласці адбылася сустрэча кіраўнікоў праектаў, на якой былі падведзены вынікі трохгадовай дзейнасці. Трэба сказаць, што ў межах праекта школамі вялася работа па пяці тэматычных накірунках: біяразнастайнасць на тэрыторыі школы, энергазберажэнне, праца з мясцовай супольнасцю, кіраванне воднымі рэсурсамі і адходамі. Патрабавалася правесці шэраг мерапрыемстваў, выконваць разнастайныя заданні. Справаздачы пра вынікі прадставілі кіраўнікі ў выглядзе выставы, фотасправаздач, буклетаў і іншага. На іх аснове прымалася рашанне пра наданне школам статуса “Зялёнай школы”. Ад Шаркаўшчынскага раёна ўдзельнічалі 4 школы, і ўсе яны атрымалі сертыфікаты “Зялёныя школы” (усяго 34 школы з 50). Дыпломы 3-й ступені атрымалі Шаркаўшчынская СШ №1 (кіраўнік — Аляксандра Аляксандраўна Протас) і Лужкаўская СШ (кіраўнік — Алена Генрыхаўна Арэхава), дыпломы 2-1 ступені — Шаркаўшчынская СШ №2 (кіраўнік — Аксана Паўлаўна Пачопка), Германавіцкая СШ (кіраўнік — Марына Аляксандраўна Фёдарава). Таксама школам былі ўручаны каштоўныя падарункі, якія дапамогуць у правядзенні даследчай і прыродаахоўнай дзейнасці. Бо праект “Зялёная школа”, які мае на мэце павысіць экалагічную інфармаванасць, зацікавіць вучняў пытаннямі і праблемамі навакольнага асяроддзя, працягваецца, наперадзе шмат цікавай работы.
Андрэй БУРЭЦ