Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
20 мая 2016
21 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Трэцяя субота мая па традыцыі з'яўляецца днём прафесійнага свята для ўсіх спартсменаў, трэнераў, выкладчыкаў фізічнай культуры і ветэранаў спорту. І менавіта гэта дата нагадвае нам пра нябачную на першы погляд і няпростую працу людзей, якія ўносяць вялікі асабісты ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення і развіццё дзіцячага спорту ў нашай краіне. У іх ліку — адзін з лепшых выкладчыкаў-трэнераў Шаркаўшчынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Сяргей Іванавіч Вашкель, які звыш 30 гадоў працуе трэнерам і з-пад крыла якога выйшаў не адзін дзясятак таленавітых шаркаўшчынскіх спартсменаў, ды і проста паспяховых людзей.

Спорт высокіх дасягненняў пачынаецца менавіта з дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, і адна з асноўных задач трэнера, па словах Сяргея Іванавіча, убачыць у групе дзяцей будучую спартыўную "зорку", раскрыць яе здольнасці і зацікавіць заняткамі спортам. А ўжо потым вучыць дзяцей настойліва ісці да пастаўленай мэты, не здавацца, удасканальваць сваё майстэрства і не спыняцца на дасягнутым. І нават калі дзеці не стануць прафесійнымі спартсменамі, дзякуючы спорту яны вучацца быць настойлівымі, мэтанакіраванымі, упэўненымі ў сабе. А такія якасці, безумоўна, патрэбны ў любой сферы дзейнасці. Галоўная ж мэта трэнера ДЮСШ — выхаваць перспектыўнага спартсмена і перадаць яго ў вучылішча алімпійскага рэзерву для будучай прафесійнай падрыхтоўкі. Сяргей Іванавіч паспяхова далучае да спорту маленькіх шаркаўчан, а яго юныя выхаванцы кожны год становяцца прызёрамі і пераможцамі спаборніцтваў рознага ўзроўню. Адна з апошніх перамог юных спартсменаў Шаркаўшчынскай СШ № 1, у якой праводзіць заняткі С. І. Вашкель, — 2-е месца на абласной спартакіядзе школьнікаў у групе дзяцей сярэдняга ўзросту (2001-2002 год нараджэння) у саставе зборнай каманды ДЮСШ.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ