predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

9 августа 2013

Дабрачынная акцыя “У школу з Добрым Сэрцам”

Напярэдадні Дня ведаў у мэтах аказання адраснай сацыяльнай падтрымкі сем’ям, якія маюць складанасці з падтрыхтоўкай да новага навучальнага года, а таксама дзіцячым інтэрнатным установам у перыяд з 1 жніўня па 15 верасня праводзіцца рэспубліканская дабрачынная акцыя “У школу з Добрым Сэрцам”.

Напярэдадні Дня ведаў у мэтах аказання адраснай сацыяльнай падтрымкі сем’ям, якія маюць складанасці з падтрыхтоўкай да новага навучальнага года, а таксама дзіцячым інтэрнатным установам у перыяд з 1 жніўня па 15 верасня праводзіцца рэспубліканская дабрачынная акцыя “У школу з Добрым Сэрцам”. Пра правядзенне акцыі ў нашым раёне нам расказала выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта БРСМ Алена Ананіч:

 - Сабраныя сродкі пайшлі на набыццё прыналежнасцяў, якія спатрэбяцца дзецям у школе, — сшыткаў, алоўкаў, гуашы, каляровай паперы, акварэляў, абгортак для сшыткаў і іншага. Усё гэта мы аддалі ў Шаркаўшчынскі сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзе імі будуць карыстацца яго маленькія выхаванцы. Таксама хочацца выказаць словы падзякі прыватным прадпрымальнікам Барысу і Вользе Касцюкевічам, Эме Картвілішвілі, якія адгукнуліся на просьбу і падаравалі прадметы абутку і адзежы, якія таксама перададзены ў цэнтр. Хачу сказаць, што акцыя працягнецца да 15 верасня. У магазіне канцылярскіх тавараў кожны наведвальнік можа купіць што-небудзь са школьных прыналежнасцяў, пакласці ў спецыяльную скарбонку, якая будзе размяшчацца ў гэтым жа магазіне і з якой сабраныя прадметы будуць у далейшым перададзены па прызначэнні. Такім чынам, кожны шаркаўчанін можа зрабіць добрую справу і стаць удзельнікам дабрачыннай акцыі.

Андрэй Бурэц