Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
30 августа 2017
Работнікамі аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на працягу ліпеня і жніўня праводзілася дабрачынная акцыя “Збяром партфель разам”, накіраваная на падрыхтоўку да новага навучальнага года дзяцей з малазабяспечаных, апякунскіх, шматдзетных сем’яў. Нераўнадушныя людзі адгукнуліся на гэту просьбу і прыносілі ў ТЦСАН рэчы, якія могуць быць патрэбнымі дзецям. Гэта адзенне, абутак, школьныя рукзакі, канцылярскія прыналежнасці.

— Жадаючых аказаць дапамогу ў нашым раёне аказалася шмат, — кажа нам спецыяліст аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Алёна Шудзель. — Мноства добразычлівых шаркаўчан прыносілі рэчы, якія сталі ім ужо непатрэбныя, але для іншых адзенне і абутак аказаліся добрым набыткам перад падрыхтоўкай сваіх дзяцей у школу.
Спецыялісты аддзялення ў адзін з апошніх жнівеньскіх дзён запрасілі да сябе, каб паўдзельнічаць у гульнёвай праграме “Ай да мы!” дзяцей і іх бацькоў з малазабяспечаных, шматдзетных сем’яў і дзяцей, якія часова знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным Цэнтры. Усе цікава і весела ўдзельнічалі ў гульнях, забаўляльных конкурсах, віктарынах, разам спявалі і танчылі, за што атрымлівалі падарункі — салодкія цукеркі.
Кіраўніцтва і адміністрацыя тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва выказваюць вялікую ўдзячнасць усім, хто адгукнуўся на просьбу аб зборы неабходных рэчаў для дзяцей. Асаблівыя словы ўдзячнасці яны адрасуюць індывідуальнаму прадпрымальніку Іне Пятроўне Каробачкінай, якая прадаставіла новы абутак для падлеткаў.
Сяргей РАЙЧОНАК