predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Дабрачынны ранішнік адбыўся ў раённым Цэнтры культуры

31 декабря 2015

Дабрачынны ранішнік адбыўся ў раённым Цэнтры культуры

Дабрачынная ёлка, на якую завіталі дзеці з розных населеных пунктаў нашага рэгіёну, прайшла ў раённым Цэнтры культуры. На "Навагоднія прыгоды" былі запрошаны дзеці з прыёмных і апякунскіх сем'яў, дзеці-інваліды, дзеці з дома сямейнага тыпу, а таксама хлопчыкі і дзяўчынкі, якія напярэдадні навагодніх святаў знаходзіліся ў сацыяльна-педагагічным цэнтры нашага раёна. Казачныя персанажы, падарункі і, вядома ж, цуды, чакалі ўсіх дзетак у гэты дзень. Стварыць сапраўдны навагодні настрой, каб убачыць шчаслівыя дзіцячыя ўсмешкі, дапамагалі супрацоўнікі многіх аддзелаў і службаў раённага выканаўчага камітэта, у тым ліку аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама раённага Цэнтра культуры.

Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячым Новым годам і Калядамі і ўручыў усім салодкія падарункі. На працягу некалькіх гадзін ля прыгажуні-ёлкі хлопчыкаў і дзяўчынак у вобразах казачных персанажаў весялілі ў гэты дзень Жанна Пундзіс, Аксана Міронава, Таццяна Крыўка, Іван Русецкі і Яна Турко. Няхай напярэдадні Новага года ўсе дзіцячыя мары збываюцца!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ