predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Даніна павагі і памяці

13 февраля 2017

Даніна павагі і памяці

У аграгарадку Васюкі нашага раёна разам з дачкой Таццянай і яе роднымі пражывае бацька загінуўшага воіна –інтэрнацыяналіста Леаніда Сандзюка Веніямін Паўлавіч Сандзюк. Партрэт сына, які назаўсёды застаўся маладым, па-ранейшаму — на самым відным месцы ў доме. Як і слёзы на вачах родных людзей. Гэты боль нікуды не знікне…

Прадстаўнікі раённай улады і ваеннага камісарыята кожны год, напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, наведваюць бацьку, які выхаваў сына-героя. Яны імкнуцца дапамагчы ўжо састарэламу чалавеку ў яго жыццёвых турботах і падтрымаць матэрыяльна. Вось і ў гэтым годзе начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома, намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне, маёр Андрэй Сяргеевіч Каштальян і старшыня Станіславоўскага сельскага Савета Алена Георгіеўна Сідарчук прыехалі да Веніяміна Паўлавіча, уручылі яму грашовую дапамогу і кветкі, пажадалі моцнага здароўя, бадзёрасці, усяго самага найлепшага і выказалі словы шчырага спачування родным Леаніда Сандзюка, які 35 гадоў назад загінуў смерцю героя. Веніяміну Паўлавічу Сандзюку ў гэтым годзе спаўніцца 87 гадоў. Ён пражывае з дачкой Таццянай, а праўнукі Аляксей і Мікіта, якіх вы таксама бачыце на здымку, частыя госці ў іх доме.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ