predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Даспадобы праца і вясковае жыццё

14 июля 2015

Даспадобы праца і вясковае жыццё

Вольга Губская з маленства марыла застацца жыць і працаваць у вёсцы, якая назаўсёды для яе мілая сэрцу. Яшчэ ў дзяцінстве дзяўчына разам з маці крочыла да яе на працу на жывёлагадоўчую ферму, дапамагала даглядаць маленькіх цялятак, выконвала іншую няхітрую работу. Гэта вельмі падабалася Вользе, нават нягледзячы на тое, што большасць яе равесніц крыху пасмейваліся над сяброўкай. Маўляў, навошта ёй захапляцца бруднай справай, калі навокал шмат магчымасцей, каб абраць сабе іншую дарогу жыцця, работу і пераехаць у горад. Але ж Вольга засталася ў сваіх Іёдах. 

Адразу пасля заканчэння мясцовай школы яна пайшла працаваць на малочнатаварную ферму. Спачатку была падменнай даяркай, а сёлета Вользе даверылі раздойваць гурт цялушак. 
— Справа, скажам прама, не з лёгкіх, — кажа Вольга. — Трэба раненька ўстаць, каб своечасова прыйсці на ферму, тым больш, што даенне тут трохразовае. У маім гурце маецца 46 галоў цялушак, з іх 41 — ужо дойная. Дадаткова яшчэ выпойваю дваццаць маленькіх цялятак. 

Вольга вельмі старанны і адказны работнік. Нараканняў на яе з боку старэйшых калег па працы і адміністрацыі сельгаспрадпрыемства няма. За дзень валавы надой малака з гурта Вольгі Губскай складае больш за 500 кілаграмаў, у сярэднім на карову выходзіць па 13 кілаграмаў. Гэты паказчык у Вольгі вышэйшы, чым сярэдні па гаспадарцы. І ўсё гэта напрамую залежыць менавіта ад добрасумленных адносінаў маладога аператара машыннага даення да выканання сваіх службовых абавязкаў. Убачыўшы гэту прыгожую, крыху сарамлівую дзяўчыну, пераканаліся, што яна не баіцца цяжкасцей, не пасуе перад вясковай працай. А значыць, усё ў яе жыцці павінна атрымацца, асабліва, калі з аптымізмам глядзець у будучыню.

Сяргей РАЙЧОНАК.