Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
14 августа 2014
Першымі ў раёне завяршылі ўборку зерневых і зернебабовых культур хлебаробы КУВСП “Гарадзец”. Познім вечарам 13 жніўня ва ўрочышчы Маркава, каля вёскі Ахватка, на якім вырас неблагі ўраджай яравой пшаніцы, апошнія 48 гектараў збажыны дамалачвалі экіпажы шасці камбайнаў, за штурваламі якіх знаходзіліся Аляксандр Морхат, Мікалай Абрамчык, Аляксандр Каснікоўскі, Мікалай Прахаронак, Юрый Урублеўскі і Аляксей Стрыжонак.
Першымі ў раёне завяршылі ўборку зерневых і зернебабовых культур хлебаробы КУВСП “Гарадзец”. Познім вечарам 13 жніўня ва ўрочышчы Маркава, каля вёскі Ахватка, на якім вырас неблагі ўраджай яравой пшаніцы, апошнія 48 гектараў збажыны дамалачвалі экіпажы шасці камбайнаў, за штурваламі якіх знаходзіліся Аляксандр Морхат, Мікалай Абрамчык, Аляксандр Каснікоўскі, Мікалай Прахаронак, Юрый Урублеўскі і Аляксей Стрыжонак. Своечасова адвозілі ад камбайнаў намалочанае зерне грузавыя аўтамабілі і трактары з прычэпамі. На самым заходзе сонца камбайнеры, убраўшы апошнія палоскі пшаніцы, накіравалі сваю магутную тэхніку на ўскраек поля, выстраіўшы яе ў роўненькі радок. Як раз у гэты час да хлебаробаў, каб павіншаваць з заканчэннем уборачнай кампаніі, прыехалі дырэктар сельгаспрадпрыемства А. А. Маркевіч, галоўныя спецыялісты гаспадаркі, старшыня Лужкаўскага сельвыканкама Т. М. Краснадубская. Галоўны аграном Святлана Уладзіміраўна Яворская ва ўрачыстай абстаноўцы прыпаднесла Аляксандру Анатольевічу на льняным ручніку духмяны каравай хлеба з ураджаю 2014 года. У сваю чаргу, дырэктар сельгаспрадпрыемства, з нізкім паклонам прыняўшы духмяны бохан, пачаставаў ім кожнага прысутнага. Аляксандр Анатольевіч шчыра павіншаваў камбайнераў, механізатараў, вадзіцеляў і ўсіх, хто прымаў удзел ва ўборцы зерневых з дажынкамі. Некалькі экіпажаў камбайнаў адправяцца аказваць дапамогу ва ўборцы збажыны ў Агратэхсэрвіс.Астатняя ж частка машын будзе задзейнічана на абмалоце прысядзібных участкаў вяскоўцаў.
Сяргей РАЙЧОНАК