predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Дэкада прававых ведаў

19 декабря 2016

Дэкада прававых ведаў

З 1 па 10 снежня ў Велікасельскай дзіцячы сад-сярэдняя школа праходзіла дэкада прававых ведаў. Формы правядзення мерапрыемстваў у рамках дэкады былі рознымі, але ўсе яны насілі асветніцкі і кансультацыйны характар, выхоўвалі і развівалі прававую культуру вучняў, былі накіраваныя на фарміраванне навыкаў правільных паводзін у школе, дома, а таксама ў грамадскіх месцах.

З 1 па 10 снежня ў Велікасельскай дзіцячы сад-сярэдняя школа праходзіла дэкада прававых ведаў. Формы правядзення мерапрыемстваў у рамках дэкады былі рознымі, але ўсе яны насілі асветніцкі і кансультацыйны характар, выхоўвалі і развівалі прававую культуру вучняў, былі накіраваныя на фарміраванне навыкаў правільных паводзін у школе, дома, а таксама ў грамадскіх месцах.

9 снежня з сяброўскім візітам Велікасельскую дзіцячы сад-сярэднюю школу наведалі вучні Зоркаўскай базавай школы. У гэты дзень дзеці сталі ўдзельнікамі гульнёва-прававой праграмы “У гасцях у Шэрлака Холмса”. Прадстаўнікі дзвюх каманд, якія назвалі сябе “велікасельскія і зоркаўскія следапыты” у гульнёвай форме знаёміліся са сваімі правамі і абавязкамі, на прыкладзе вядомых дзіцячых казак разгадвалі загадкавыя дэтэктыўныя сюжэты, абмяркоўвалі розныя прававыя сітуацыі і шукалі з іх выйсце. Мерапрыемства, арганізаванае дырэктарамі навучальных устаноў Юрыем Часлававічам Матулем і Маяй Яўгеньеўнай Якімовіч, а таксама педагогамі Велікасельскай школы, вельмі спадабалася ўсім юным удзельнікам і стала выдатным завяршэннем дэкады прававых ведаў. У рамках дэкады прававых ведаў перад вучнямі школ выступілі супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАУС: намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Мікалаевіч Нікалаеў, старшы участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Іван Іосіфавіч Пачкоўскі і інспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ Дзмітрый Аляксандравіч Краўчанка. Прадстаўнікі праваахоўных органаў напярэдадні зімовых канікул і навагодніх святаў нагадалі дзецям правілы бяспечных паводзін на вуліцы і ў іншых грамадскіх месцах, а таксама правілы бяспекі падчас удзелу ў масавых мерапрыемствах. Асаблівая ўвага была звернута на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў. Дзецям яшчэ раз нагадалі аб правілах бяспечных паводзін на дарозе і аб неабходнасці абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак. Акрамя гэтага, гаварылі і аб прававой граматнасці падлеткаў і аб тым, чым будуць заняты непаўналетнія ў перыяд зімовых канікул. У цэнтры ўвагі была тэма здаровага ладу жыцця, у прыватнасці, прафілактыка падлеткавага курэння і алкагалізму. Падчас сустрэчы з вучнямі супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАУС правялі прафарыентацыйную работу з моладдзю, расказалі школьнікам аб правілах паступлення ў вышэйшыя навучальныя установы Міністэрства ўнутраных спраў: Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ