Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
2 марта 2021
Дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу, якія прынялі ўдзел у маштабным рэспубліканскім форуме ад Шаркаўшчынскага раёна, працягваюць праводзіць сустрэчы з працоўнымі калектывамі.
Дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу, якія прынялі ўдзел у маштабным рэспубліканскім форуме ад Шаркаўшчынскага раёна, працягваюць праводзіць сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Станіслаў Стома у пачатку тыдня наведаў калектыў раёна газазабеспячэння.
Як адзначыў Станіслаў Тадэвушавіч, па-ранейшаму будзе ўмацоўвацца дэмаграфічны патэнцыял і здароўе насельніцтва. Палітыка дзяржавы будзе садзейнічаць эфектыўнай занятасці насельніцтва, устойліваму росту даходаў, умацаванню адраснасці сацыяльнай падтрымкі, павышэнню якасці адукацыі, раскрыццю культурнага патэнцыялу, стварэнню магчымасцей для развіцця і самарэалізацыі моладзі.
Рэгіянальная палітыка будзе накіравана на павышэнне прывабнасці для жыцця, работы і бізнеса тэрыторый, якія размяшчаюцца за межамі сталіцы і абласных цэнтраў. Будзе забяспечаны рознабаковы падыход да развіцця рэгіёнаў. Магутныя цэнтры будуць садзейнічаць паскоранаму развіццю прылеглых раёнаў. У адстаючых рэгіёнах акцэнт будзе зроблены на паглыбленні выкарыстання мясцовых рэсурсаў, на прыцягненні інвестыцый ў новую вытворчасць.У частцы стварэння камфортнага і бяспечнага асяроддзя пражывання ў 2021—2025 гадах увага будзе акцэнтавана на падтрымцы індывідуальнага жылля сядзібнага тыпу з аб’ектамі інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры.
— Прыярытэты, якія вызначылі на будучую пяцігодку, закранаюць усе слаі грамадства, людзей рознага ўзросту. У кожнага ёсць сям’я, дзеці. Таму для кожнага важна ўмацаванне сямейных каштоўнасцей. Усіх хвалююць пытанні сацыяльнай абароны, развіцця інфраструктуры. Тым, хто працуе, не абыякавыя пытанні аплаты, аховы працы. Усе гэтыя пытанні будуць у цэнтры ўвагі ў бліжэйшыя гады, — зазначыў у завяршэнні Станіслаў Стома.
Сяргей РАЙЧОНАК.