predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іван Вазміцель павіншаваў Лужкаўскую сярэднюю школу з юбілеем

24 мая 2018

Дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іван Вазміцель павіншаваў Лужкаўскую сярэднюю школу з юбілеем

Кожны візіт старшыні Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, дэпутата абласнога Савета дэпутатаў ад Шаркаўшчынскай выбарчай акругі Івана Канстанцінавіча Вазміцеля ў наш раён суправаджаецца наведваннямі сацыяльных устаноў, вытворчых аб'ектаў, сустрэчамі з працоўнымі калектывамі.

Кожны візіт старшыні Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, дэпутата абласнога Савета дэпутатаў ад Шаркаўшчынскай выбарчай акругі Івана Канстанцінавіча Вазміцеля ў наш раён суправаджаецца наведваннямі сацыяльных устаноў, вытворчых аб'ектаў, сустрэчамі з працоўнымі калектывамі. Вось і 21 мая Іван Канстанцінавіч пасля заканчэння прыёму грамадзян па асабістых пытаннях у раённым выканаўчым камітэце наведаў Лужкаўскую сярэднюю школу, якая ў пачатку месяца адзначыла свой юбілей. Дэпутат з гэтай нагоды павіншаваў педагагічны і вучнёўскі калектывы, пажадаў плённай працы на ніве адукацыі і ўручыў для патрэб навучальнай установы каляровы прынтар. Дырэктару школы Ларысе Віктараўне Гаранінай за цеснае ўзаемадзеянне з прафсаюзным аб'яднаннем і развіццё сацыяльнага партнёрства Іван Канстанцінавіч уручыў медаль "100 год прафсаюзнаму руху Беларусі". Ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў і грашовымі прэміямі таксама адзначаны настаўніца і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі школы Ірына Мар'янаўна Грыдзюшка і загадчык гаспадаркі Валерый Іванавіч Тадасіеў.

Сяргей РАЙЧОНАК.