Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
12 января 2016
Супрацоўнікі аграметэастанцыі ўважліва і добрасумленна адносяцца да сваіх абавязкаў, дзень за днём яны дакладна і якасна выконваюць усю неабходную праграму назіранняў.
Супрацоўнікі аграметэастанцыі ўважліва і добрасумленна адносяцца да сваіх абавязкаў, дзень за днём яны дакладна і якасна выконваюць усю неабходную праграму назіранняў. Гэта пацвердзіў і чарговы рэспубліканскі конкурс, па выніках якога невялікая аграметэаралагічная станцыя Шаркаўшчына заваявала прызавое 2 месца. Вось і зараз 8 чалавек невялікага і дружнага калектыву дзень за днём, у любое надвор'е, своечасова вымяраюць, апрацоўваюць і перадаюць неабходную інфармацыю ў адпаведныя службы. Гэта Валянціна Вацлаваўна Буртовіч, Юрый Леанідавіч Грыцкевіч, Фаіна Аркадзьеўна Цыунчык, Еўдакія Іванаўна Сташулёнак, Уладзімір Васільевіч Юдаш, Алена Васільеўна Міранчук, Сяргей Уладзіміравіч Цыунчык і кіраўнік аграметэастанцыі Андрэй Уладзіміравіч Пузікаў. Віншуем усіх супрацоўнікаў гэтага калектыву з заслужанай узнагародай і жадаем ім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і заўсёды добрага надвор'я – і дома, і на працы.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ