predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

“Душэўная ўтульнасць” радуе сваімі выступленнямі

31 августа 2017

“Душэўная ўтульнасць” радуе сваімі выступленнямі

Сапраўдным святам для жыхароў вёсак Шыці і Лонскія стаў прыезд калектыву мастацкай самадзейнасці ветэранаў “Душэўная ўтульнасць”. Пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка Галіны Сафончык у складзе аматарскага аб’яднання перад гледачамі выступілі Валянціна Сякеркіна, Тамара Агараднічук, Таццяна Хіхіч, Алена Бейнаровіч, Рэгіна Макяёнак і Марына Зубко.

Вяскоўцы атрымалі вялікае задавальненне ад канцэрта і адзначылі, што за ўвесь перыяд свайго існавання калектыў не перастае творча развівацца. Валодаючы прыгожымі галасамі, удзельніцы аматарскага аб’яднання ў сваіх песнях вядуць шчырую размову з гледачамі пра шчасце і каханне. Усё гэта надае іх выступленням тую непаўторную атмасферу, якая абуджае ў слухачах пачуццё далучанасці да чароўнага свету музыкі. Лірычнасць і сардэчнасць выканання, уменне трымацца на сцэне, майстэрства, якое прыходзіць з гадамі — усё гэта садзейнічае паспяховаму выступленню жаночага калектыву.

Нікога не пакінулі раўнадушным і жартаўлівыя песні жанчын, якія ўзнялі людзям настрой і павесялілі ўдзячную публіку. Выступленне “Душэўнай  утульнасці” — калектыву, які ўжо не аднойчы выступаў у розных населеных пунктах нашага раёна, — гэта заўсёды свята для людзей, а яшчэ сапраўднае ўпрыгожванне ўсіх канцэртных праграм.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ