predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Адкрыты дыялог на тэму «Права на памяць» прайшоў для вучняў дзявятых класаў сярэдняй школы № 1

14 декабря 2020

Адкрыты дыялог на тэму «Права на памяць» прайшоў для вучняў дзявятых класаў сярэдняй школы № 1

Адкрыты дыялог прайшоў для вучняў дзявятых класаў сярэдняй школы № 1.

Адкрыты дыялог прайшоў для вучняў дзявятых класаў сярэдняй школы № 1. Мадэратарам адкрытага дыялогу на тэму “Права на памяць” стала першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Кавалеўская. Падчас сумеснай гутаркі часта гучалі такія словы як “патрыятызм”, “патрыёт”. Кожны ўспрымае іх па-свойму. Вучні давалі ўласнае тлумачэнне гэтым словам. Расказвалі, што трэба шанаваць сваю радзіму, ведаць яе гісторыю, любіць сваіх родных і блізкіх людзей.

— Мы адносімся да таго пакалення, якое мала ведае пра пакуты людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, — зазначыла Вераніка Кавалеўская, — але мы павінны памятаць пра тое, якой цаной нам дасталася перамога, мір, шчаслівае дзяцінства. Права на памяць ёсць у кожнага з нас.

Працягам мерапрыемства стаў прагляд адной з кінастужак маштабнага праекта “Тайны Беларусі”, заснаванай на рэальных падзеях з гісторыі нашай краіны. У фільме расказваецца пра горыч і пакуты маленькіх дзяцей падчас Вялікай Айчыннай вайны. У іх было адабрана дзяцінства, а замест гарэзлівых усмешак, на тварах знайшлі суровы адбітак тыя зверствы і здзекі, якія чынілі нямецка-фашысцкія захопнікі над іх бацькамі, над іх равеснікамі, над імі самімі. Тыя, каму пашчасціла выжыць у гета, канцэнтрацыйных лагерах, дзяліліся ўспамінамі, заклікалі шанаваць і берагчы мір на сваёй радзіме і на ўсёй зямлі.

Падводзячы вынік сумеснай гутаркі, усе прыйшлі да высновы: каб крочыць у светлае і мірнае будучае, трэба абавязкова памятаць суровыя ўрокі гісторыі і не паўтараць памылак мінулых пакаленняў. Толькі так мы разам зможам захаваць мір, свабоду і незалежнасць сваёй радзімы.

Сяргей РАЙЧОНАК.