Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
8 февраля 2021
Эфектыўнасць работы сельскіх Саветаў, статус дэпутатаў рознага ўзроўню, іх функцыі і роля ў грамадскім жыцці, рэформа Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і іншыя пытанні абмеркавалі на дыялогавай пляцоўцы ў аграгарадку Лужкі 5 лютага 2021 года.

Удзел у пасяджэнні прынялі: член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір Матвееў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Сільчонак, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома. Мадэратарам мерапрыемства з’яўлялася старшыня Лужкаўскага сельвыканкама Таццяна Краснадубская.
У пасяджэнні дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел прадстаўнікі сацыяльнай і вытворчай сфер, дэпутацкі корпус Лужкаўскага сельскага Савета, старэйшыны вёсак.