predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Дыпламанты музычнага фестывалю ў Полацку

17 мая 2016

Дыпламанты музычнага фестывалю ў Полацку

Нядаўна на базе Полацкага каледжа УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава” прайшоў фестываль маладых выканаўцаў імя М. М. Пятрэнкі сярод вучняў агульнаадукацыйных школ, дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ.

Нядаўна на базе Полацкага каледжа УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава” прайшоў фестываль маладых выканаўцаў імя М. М. Пятрэнкі сярод вучняў агульнаадукацыйных школ, дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ. Пашчасціла трапіць на фестываль і вучням Лужкаўскай дзіцячай школы мастацтваў – Паліне Барсук (акардэон), Дзмітрыю Мядзельцу (баян) і Міхаілу Лапо (баян). Нашы землякі дастойна выступілі. Шаркаўчане выконвалі не проста звычайныя музычныя кампазіцыі, а прадставілі на суд журы рускія народныя мелодыі, рамансы, творы замежных класічных аўтараў. У намінацыі “інструментальнае выкананне” дыпломам другой ступені ўзнагароджаны Дзмітрый Мядзелец. У той жа намінацыі дыпломы трэцяй ступені ўручаны Паліне Барсук і Міхаілу Лапо. Дуэт у складзе Дзмітрыя Мядзельца і Міхаіла Лапо атрымаў дыплом трэцяй ступені ў намінацыі “інструментальны ансамбль”. Аналагічны дыплом дастаўся ім, калі юныя музыкі выступалі ў трыа.

Сяргей РАЙЧОНАК