Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
22 декабря 2020
22 снежня ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыем Ламака сустрэлася з працоўным калектывам раёна электрычных сетак.

Тэма адзінага дня інфармавання: “Адметныя падзеі трылогіі Года малой радзімы ў Шаркаўшчынскім раёне”. Як вядома, 2018—2020 гады прайшлі пад знакам Года малой радзімы. За гэты перыяд у Шаркаўшчынскім раёне забяспечана станоўчая дынаміка развіцця асноўных галін эканомікі.
22 снежня спецыялісты, якія працуюць у сферы энергетыкі, адзначаюць сваё прафесійнае свята, таму старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака ва ўрачыстай атмасферы ўручыў Ганаровыя граматы Шаркаўшчынскага райвыканкама майстру Міхаілу Рэдзіка і электраманцёру Міхаілу Мядзельцу. Граматамі Глыбоцкага прадпрыемства электрычных сетак адзначана работа майстра Івана Бекіша, электраманцёраў Улада Алешчанкі, Яўгенія Аляксеева.
Сяргей РАЙЧОНАК.