Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
11 апреля 2016
Кожны чалавек хоць раз у жыцці павінен пасадзіць дрэва. З гэтым меркаваннем цяжка не пагадзіцца і, безумоўна, важна, каб ўдзел у экалагічных акцыях і мерапрыемствах прымалі юныя жыхары нашага рэгіёну. Вось і ў Германавіцкай сярэдняй школе экалагічнаму выхаванню маладога пакалення надаецца асаблівая ўвага.
Кожны чалавек хоць раз у жыцці павінен пасадзіць дрэва. З гэтым меркаваннем цяжка не пагадзіцца і, безумоўна, важна, каб ўдзел у экалагічных акцыях і мерапрыемствах прымалі юныя жыхары нашага рэгіёну. Вось і ў Германавіцкай сярэдняй школе экалагічнаму выхаванню маладога пакалення надаецца асаблівая ўвага. Пад кіраўніцтвам настаўніцы біялогіі Марыны Аляксандраўны Фёдаравай у навучальнай установе створана школьнае лясніцтва, у склад якога ўваходзяць 20 вучняў сярэдніх і старэйшых класаў. Адна з апошніх экалагічных аперацый адбылася зусім нядаўна. У рамках Тыдня лесу вучні школы сумесна з работнікамі Германавіцкага лясніцтва пасадзілі каля 3 тысяч саджанцаў сасны і елкі. Супрацоўнікі лясной гаспадаркі паказалі, як правільна праводзіць пасадку, і ў выніку сумеснай працы дарослых і дзяцей на плошчы 1 гектар на месцы высечанага ўчастка лесу з’явіліся новыя маладыя дрэўцы. Сумесна з работнікамі лясніцтва іх пасадзілі Ліза Філіпёнак, Уладзіслаў Бондар, Карына Сцепулёнак, Караліна Буткевіч, Сняжана Кукуць, Маргарыта Салавей, Вераніка Рыкун, Ангеліна Чарняўская і Крысціна Александровіч. Усім удзельнікам акцыя прынесла шмат станоўчых эмоцый.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ