Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
4 ноября 2014
У г.п.Шаркаўшчына 29 кастрычніка прайшла экалагічная экспедыцыя па ачыстцы ад смецця берагавой лініі ракі Янкі ў рамках чарговага этапа праекта “Малыя рэкі — вялікія праблемы”. Больш трыццаці вучняў сярэдніх школ раённага цэнтра і Германавіцкай СШ, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі экалагічных клубаў, створаных на базе навучальных устаноў, разам з дарослымі агульнымі сіламі наводзілі парадак на берагах Янкі ад мікрараёна ДБУ-26 да парку сельгастэхнікі. Каардынатары праекта “Малыя рэкі — вялікія праблемы” у пачатку прывіталі ўдзельнікаў мерапрыемства, азнаёмілі з аб’ёмам работ, а пасля кожны, атрымаўшы спецаддзенне, прыступіў да справы.