Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
21 сентября 2017
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня” з’яўляецца адным з найбольш унікальных аб’ектаў запаведнага фонду Беларусі. Не толькі самы вялікі ў Беларусі, але і адзін з буйнейшых у Еўропе азёрна-балотны комплекс, размешчаны на тэрыторыі нашага Шаркаўшчынскага і суседняга Міёрскага раёнаў, налічвае 118 азёр. А яшчэ балота Ельня – адзін са старэйшых аб’ектаў Беларусі, які называюць помнікам далёкай ледніковай эпохі, бо яго гісторыя налічвае каля дзевяці тысяч год. А ў сувязі з тым, што ўздзеянне чалавека на тэрыторыю Ельні за ўвесь перыяд існавання балота было мінімальным, менавіта там захаваліся унікальныя віды раслін і жывёл, якія эколагі з усяго свету сёння імкнуцца захаваць.
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня” з’яўляецца адным з найбольш унікальных аб’ектаў запаведнага фонду Беларусі. Не толькі самы вялікі ў Беларусі, але і адзін з буйнейшых у Еўропе азёрна-балотны комплекс, размешчаны на тэрыторыі нашага Шаркаўшчынскага і суседняга Міёрскага раёнаў, налічвае 118 азёр. А яшчэ балота Ельня – адзін са старэйшых аб’ектаў Беларусі, які называюць помнікам далёкай ледніковай эпохі, бо яго гісторыя налічвае каля дзевяці тысяч год. А ў сувязі з тым, што ўздзеянне чалавека на тэрыторыю Ельні за ўвесь перыяд існавання балота было мінімальным, менавіта там захаваліся унікальныя віды раслін і жывёл, якія эколагі з усяго свету сёння імкнуцца захаваць.
З мэтай вывучэння біяразнастайнасці ландшафтнага заказніка “Ельня” 18 верасня ў вёсцы Буды ўрачыста адкрылі экалагічную сцежку “Прырода роднага краю”. Нічога падобнага на тэрыторыі нашага раёна яшчэ не было. Экалагічны маршрут мае працягласць 2 кіламетры – ад зоны адпачынку ў вёсцы Буды – да выхаду па драўляным насціле ўглыб балота. Побач са 100-метровым драўляным насцілам на мяжы балота размешчана назіральная вышка-альтанка, што мае вышыню 8 метраў, з якой адкрываецца непаўторны выгляд на ўнікальны балотны комплекс з яго раслінным і жывёльным светам. Напачатку экасцежкі пабудаваны 1 вялікі навес, 8 лавак, інфармацыйна-інтэрактыўныя стэнды, не згубіцца ў лесе дапамогуць паказальнікі дарог. Для зручнасці турыстам прадастаўляюцца 11 веласіпедаў з абсталяваннем для іх стаянкі, у наяўнасці — туалеты і кантэйнеры для смецця –арганізатары прадугледзелі ўсё самае неабходнае для цікавага і непаўторнага падарожжа ўглыб прыроды.
Як высветлілася, экалагічная сцежка на балота пабудавана па праекту МТП “Умацаванне адукацыйнага патэнцыялу, створанага эколага адукацыйнага цэнтра ў Германавіцкай сярэдняй школе ў галіне ўстойлівага кіравання воднымі рэсурсамі балота Ельня”, спонсарамі якога выступілі Праграма развіцця ААН і Фонд “Кока – Кола Бевриджиз Белоруссия”, а партнёрамі аддзел адукацыі, спорту і турызму Шаркаўшчынскага райвыканкама і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
У кастрычніку мінулага года ў Германавіцкай школе нашага раёна быў адкрыты першы ў Беларусі спецыялізаваны экалагічны клас па ўстойлівым выкарыстанні прыродных рэсурсаў “Прырода роднага краю”. Дзякуючы гэтаму ў вучняў рознага ўзросту з’явілася ўнікальная магчымасць на новым узроўні вывучаць праблемы экалогіі і паспяхова знаходзіць шляхі іх вырашэння. Экалагічная сцежка з аднайменнай назвай – працяг гэтай мэтанакіраванай работы, а таксама чарговы этап праекта МТП “«Пастраенне патэнцыялу мясцовых таварыстваў у пытанні ўстойлівага кіравання воднымі рэсурсамі з мэтай захавання балота Ельня».
Шчырыя словы ўдзячнасці за рэалізацыю праекта намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі выказаў усім яго ўдзельнікам,і асабліва першаму намесніку генеральнага дырэктара унітарнага прадпрыемства “»Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия» Андрэю Валянцінавічу Рашчупкіну, намесніку дырэктара па сувязях з грамадскасцю Анжаліцы Артураўне Мельнікавай,прадстаўніку Праграмы развіцця ААН, кіраўніку праекта “Тарфянікі-2” Аляксею Генадзьевічу Арцюшэўскаму, а таксама эколагам нашага раёна, якія вялікую работу праводзяць на тэрыторыі балота “Ельня” і клапоцяцца аб яго захаванні – Марыне Фёдаравай і Валерыю Кавалёнку. Падчас урачыстасці, якая пачалася са знаёмства з экалагічным класам у Германавіцкай сярэдняй школе, намеснік старшыні райвыканкама Ю. А. Васілеўскі адзначыў таксама, што сумеснымі намаганнямі ўсіх удзельнікаў праекта глабальныя экалагічныя праблемы паспяхова вырашаюцца і на тэрыторымі нашага раёна. У прыватнасці, на балоце праведзены вялікі аб’ём работы, шмат зроблена для павышэння ўзроўню вады на тэрыторыі балота. Гэта дапаможа пазбегнуць пажараў у лесе і, непасрэдна, у самім заказніку ў засушлівы перыяд а, значыць, захаваць некранутай тэрыторыю дзікай прыроды і , у далейшым, удумліва, рацыянальна яе выкарыстоўваць.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.