predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Форма для прадстаўнікоў школьнага лясніцтва

11 сентября 2017

Форма для прадстаўнікоў школьнага лясніцтва

10 камплектаў новай формы для прадстаўнікоў школьнага лясніцтва атрымалі ад грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства лесаводаў” вучні Германавіцкай сярэдняй школы. 8 верасня навучальную ўстанову, якую звыш 40 гадоў таму закончыў сам, з афіцыйным візітам наведаў першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства лесаводаў” Бярнард Аляксандравіч Кадушкевіч. Ён і перадаў старшакласнікам новае форменнае абмундзіраванне.

10 камплектаў новай формы для прадстаўнікоў школьнага лясніцтва атрымалі ад грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства лесаводаў” вучні Германавіцкай сярэдняй школы. 8 верасня навучальную ўстанову, якую звыш 40 гадоў таму закончыў сам, з афіцыйным візітам наведаў першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства лесаводаў” Бярнард Аляксандравіч Кадушкевіч. Ён і перадаў старшакласнікам новае форменнае абмундзіраванне.

У Германавічах – адно з самых актыўных школьных лясніцтваў раёна. Пад кіраўніцтвам настаўніцы біялогіі Марыны Аляксандраўны Фёдаравай вучні праводзяць свае назіранні на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага біясфернага заказніка “Ельня”, займаюцца даследчай дзейнасцю, рэзультаты якой потым дасылаюць навукоўцам, актыўна супрацоўнічаюць з Дзісненскім лясгасам і Германавіцкім лясніцтвам, грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, а таксама з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Школьнае лясніцтва ў Германавіцкай сярэдняй школе працуе з 1972 года. Шмат карысных і добрых спраў, накіраваных на захаванне і аднаўленне лесу, зроблена юнымі эколагамі за гэты час. Падчас мерапрыемства першы намеснік старшыні ГА “Беларускае таварыства лесаводаў” Бярнард Аляксандравіч Кадушкевіч наведаў новы экалагічны клас, створаны ў школе, пазнаёміўся з яго работай і дзецьмі, якія прыходзяць на заняткі па экалогіі. Бярнард Аляксандравіч паведаміў, што новая форма набыта за членскія ўзносы прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання – работнікаў лясной гаспадаркі нашай краіны. Напрыканцы мерапрыемства начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі ад імя ўсяго калектыву вучняў і настаўнікаў Германавіцкай сярэдняй школы ўручыў Падзяку грамадскаму аб’яднанню “Беларускае таварыства лесаводаў” за аказаную дапамогу. Падчас сустрэчы ў школе кіраўніцтва навучальнай установы, педагогі і дзеці, якія ў новым форменным адзенні выглядалі вельмі прыгожа, абмеркавалі з гасцямі планы далейшых сумесных мерапрыемстваў. З вучнямі ў экалагічным класе Германавіцкай сярэдняй школы ў гэты дзень сустрэліся начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Ірына Васільеўна Дарашчонак, ляснічы Германавіцкага лясніцтва Сяргей Багуслававіч Мятлёнак і намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства лесаводаў” Бярнард Аляксандравіч Кадушкевіч.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.