predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Фотавыстава “Свет вачамі жанчын” у Велікасельскай школе

16 декабря 2016

Фотавыстава “Свет вачамі жанчын” у Велікасельскай школе

Сёмая традыцыйная Міжнародная фотавыстава “Свет вачамі жанчын” адкрылася ў культурным цэнтры “Кастра” у сакавіку 2016 года, у чэрвені яе пераняў украінскі Харкаў, у ліпені фотаработы былі перададзены ў культурна-гістарычны комплекс “Залаты пярсцёнак горада Віцебск “Дзвіна”. 9 снежня гэту унікальную выставу ў сваёй школьнай Арт-галерэі адкрылі вучні Велікасельскай сярэдняй школы-сада.

Выстава аб’яднала фотамастачак з 14 краін свету. Яны прадставілі на суд гледачоў свой, асаблівы жаночы светапогляд. Гэта вялікая колькасць тэм, сюжэтаў, ракурсаў, убачаных праз прызму сваёй краіны і нацыянальнасці, праз асэнсаванне прыгажосці і незвычайнасці навакольнага свету. Не ўсе ўдзельніцы фотавыставы прафесійна займаюцца фатаграфіяй, для большасці з іх гэта проста любімае захапленне. Пра ўсё гэта і расказалі вучні Вялікасельскай сярэдняй школы-сада разам з намеснікам дырэктара навучальнай установы Ірынай Рычардаўнай Рымдзёнак падчас прэзентацыі. Пазнаёміцца з унікальнай фотавыставай змаглі таксама вучні і педагогі Зоркаўскай базавай школы, якія прысутнічалі на мерапрыемстве. Фатаграфаванне – сучаснае і вельмі цікавае захапленне для мільёнаў людзей. У наш час яно даступна амаль кожнаму. І ў нашым рэгіёне вельмі шмат аб’ектаў і сюжэтаў для цікавых здымкаў, варта толькі звярнуць на іх увагу. А каб фота атрымліваліся дастаткова цікавымі, выразнымі і пры гэтым якаснымі, неабходна валодаць не толькі пэўнымі навыкамі фатаграфавання, але, у першую чаргу, фантазіяй і добрым густам. Міжнародная фотавыстава “Свет вачамі жанчын” таму пацверджанне, аўтары прадстаўленных работ – сапраўдная знаходка для аматараў фотамастацтва. Застаецца толькі дадаць, што ўбачыць цікавыя работы жанчын фатографаў у Вялікасельскай сярэдняй школе-садзе можна да канца снежня.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ