predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

18 декабря 2013

Фотавыстава Валерыя Кавалёнка “Роднае, чыстае, светлае”

Апошнім часам у многіх жыхароў Шаркаўшчыны і раёна на слыху імя Валерыя Кавалёнка — фатографа РКБА. Ён, акрамя сваёй асноўнай работы, мае мноства захапленняў — сталярства, кветкаводства, рыбалка і нават вышыўка.

Апошнім часам у многіх жыхароў Шаркаўшчыны і раёна на слыху імя Валерыя Кавалёнка — фатографа РКБА. Ён, акрамя сваёй асноўнай работы, мае мноства захапленняў — сталярства, кветкаводства, рыбалка і нават вышыўка. Але ж асноўным усё ж такі з’яўляецца фатаграфія. Як чалавек ўлюбёны у хараство прыроды роднага краю, Валерый заўважае яе адметную каларытнасць, непаўторную прыгажосць, што потым адлюстроўвае ў сваіх фотаработах. З’яўляючыся членам грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, дэталёва ведаючы ўсе віды крылатых сяброў, што насяляюць нашы мясціны, два гады назад ён правёў сваю першую фотавыставу “Птушкі роднага краю” у раённым цэнтры рамёстваў. І вось сёлета Валерый Кавалёнак прыпаднёс чарговы падарунак шаркаўчанам, усім, хто захапляецца фотамастацтвам. 10 снежня у цэнтры рамёстваў адбылося ўрачыстае адкрыццё чарговай выставы пад назвай “Роднае, чыстае, светлае”. Тут Валерый прадставіў на суд гледача сваё бачанне прыроды шаркаўшчынскіх мясцін праз аб’ектыў фотакамеры ў трыццаці прафесійна зробленых каляровых работах. Адкрыла выставу і пазнаёміла прысутных з Валерыем Кавалёнкам дырэктар раённага цэнтра рамёстваў Вікторыя Дубоўская. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома падкрэсліла, што ва ўсіх фотаработах прысутнічае высокі прафесіяналізм і якасць іх выканання. Кіраўнік справамі райвыканкама Ю. А. Васілеўскі, зямляк і даўні сябра Валерыя Кавалёнка, павіншаваў яго з адкрыццём чарговай фотавыставы, пажадаў не спыняцца на дасягнутым, часцей знаёміць шаркаўчан са сваімі работамі і ў будучым. Сваімі ўражаннямі аб выставе падзяліліся выкладчык мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў В. Ф. Крук, кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” К. М. Сосна, прыватны прадпрымальнік Аляксей Петухоў, які таксама займаецца фотамастацтвам.

Удзельніцы клуба “Жаночы час”, што дзейнічае пры раённай бібліятэцы, уручылі аўтару выставы прыгожы букет кветак.

Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка “Роднае, чыстае, светлае” будзе працаваць на працягу гэтага месяца і студзеня будучага года ў раённым цэнтры рамёстваў кожны дзень, акрамя нядзелі, з 8 да 17 гадзін. Білет для дарослых каштуе 5 тысяч рублёў, для дзяцей — 3 тысячы рублёў.

Сяргей РАЙЧОНАК