predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Ганаровая грамата райвыканкама – за шматгадовую добрасумленную працу

22 января 2015

Ганаровая грамата райвыканкама – за шматгадовую добрасумленную працу

20 студзеня ў вялікай зале райвыканкама падчас правядзення рабочай планёркі кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу дырэктару Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2 Алесі Іванаўне Сікора. 

20 студзеня ў вялікай зале райвыканкама падчас правядзення рабочай планёркі кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу дырэктару Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2 Алесі Іванаўне Сікора. Працоўны шлях Алесі Іванаўны непарыўна звязаны з педагагічнай дзейнасцю, пачатак якой быў пакладзены ў 1976 годзе на пасадзе старшай піянерважатай Станіславоўскай васьмігадовай школы. Пасля заканчэння ў 1982 годзе Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага яна працавала ў раённым Доме піянераў і школьнікаў, а затым у райкаме камсамола. Пэўны час Алеся Іванаўна выкладала гісторыю і грамадазнаўства ў Шаркаўшчынскай васьмігадовай школе. Працавала на розных пасадах у аддзеле адукацыі раённага выканаўчага камітэта. А з 2002 года і па цяперашні час Алеся Іванаўна Сікора ўзначальвае адну з лепшых навучальных устаноў раёна — Шаркаўшчынскую сярэднюю школу № 2. Калегі па працы ведаюць Алесю Іванаўну як ініцыятыўнага, адказнага кіраўніка і таленавітага арганізатара. Значную ролю ў сваёй рабоце дырэктар адводзіць эфектыўнасці адукацыйнага працэсу, гаспадарчай дзейнасці ўстановы адукацыі, умацаванню матэрыяльнай базы, а таксама эстэтычнаму афармленню школы і прылеглай да яе тэрыторыі. Сярэдняя школа № 2 неаднаразова ўзнагароджвалася ў раённых аглядах-конкурсах на лепшае ўтрыманне аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння. Пад кіраўніцтвам Алесі Іванаўны арганізавана цеснае супрацоўніцтва школы з установамі і арганізацыямі гарпасёлка, з сельгаспрадпрыемствамі раёна. З мэтай забеспячэння рэгіёна спецыялістамі рабочых прафесій у школе паспяхова рэалізуецца абласны творчы праект “Жыць і працаваць у Шаркаўшчыне”, накіраваны на прафесійную арыентацыю школьнікаў з улікам рэгіянальных асаблівасцей. Установа адукацыі ўжо не першы год працуе над рэалізацыяй праектаў “Садзейнічанне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя” (праграма “Зялёныя школы”) і “Малыя рэкі — вялікія праблемы: працуем разам над аховай і будучым малых рэк басейна Дзісны”. Вучні і настаўнікі рэзультатыўна ўдзельнічаюць у абласных і рэспубліканскіх конкурсах: “Моладзь за здаровы лад жыцця!”, “Энергамарафон”, “Ахова працы вачамі дзяцей” і іншых. Маюць адпаведныя дыпломы ўдзельнікаў і пераможцаў гэтых спаборніцтваў. За ўсім вышэйпералічаным стаіць карпатлівая праца педагагічнага і вучнёўскага калектываў Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2, якой кіруе таленавіты педагог, прафесіянал справы і абаяльная жанчына Алеся Іванаўна Сікора. 


Сяргей РАЙЧОНАК.