Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
10 марта 2016
Жыццё Віктара Ільіча Лагуна, які 3 сакавіка адзначаў свой 60-гадовы юбілей, неразрыўна звязана з лёсам Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак, што ў цяперашні час з'яўляецца філіялам Глыбоцкіх электрычных сетак.
Жыццё Віктара Ільіча Лагуна, які 3 сакавіка адзначаў свой 60-гадовы юбілей, неразрыўна звязана з лёсам Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак, што ў цяперашні час з'яўляецца філіялам Глыбоцкіх электрычных сетак. На пасадзе галоўнага інжынера гэтай арганізацыі Віктар Ільіч працуе 32 гады, і гэта рэкордны працоўны стаж сярод яго калег, галоўных інжынераў, у сістэме электрычных сетак краіны. А таму невыпадкова, што 3 сакавіка з самага ранку ў Шаркаўшчынскі РЭС завітала кіраўніцтва, а ў актавай зале сабраліся шматлікія калегі юбіляра, каб павіншаваць яго з чарговай "круглай" датай ў жыцці і пажадаць усяго самага найлепшага. Шчырыя словы віншаванняў у адрас Віктара Ільіча прагучалі ў гэты дзень ад галоўнага інжынера філіяла Глыбоцкія ЭС Алега Мар'янавіча Апяцёнка, старшыні прафкама арганізацыі Анатолія Георгіевіча Жука, начальніка аддзела кадраў Анны Іванаўны Кубарка, былога кіраўніка Шаркаўшчынскага РЭС Віталія Анісімавіча Шарыпы і начальніка раённай дыспетчарскай службы Леаніда Антонавіча Грыгаровіча, які павіншаваў галоўнага інжынера ад імя кіраўніцтва раёна электрычных сетак нашага гарадскога пасёлка.
У час урачыстасці было адзначана, што за перыяд шматгадовай плённай працы ў калектыве Шаркаўшчынскага РЭС Віктар Ільіч Лагун атрымаў шэраг узнагарод рознага ўзроўню, у тым ліку і званні "Ганаровы работнік Беларускай энергасістэмы" , "Выдатнік энергетыкі", Ганаровыя граматы і дыпломы. А цяпер у іх ліку яшчэ і ганаровае званне "Ветэран Беларускай энергасістэмы". Пад кіраўніцтвам гэтага чалавека ў раёне электрычных сетак была ўвасоблена ў жыццё вялікая колькасць ідэй, якія ўдасканалілі работу арганізацыі і ў аснове якіх на першым месцы заўсёды заставалася бяспека людзей. Таму так цэняць і паважаюць галоўнага інжынера ў калектыве. Як адзначыў у час свайго выступлення начальнік раённай дыспетчарскай службы Леанід Антонавіч Грыгаровіч, "ганарымся сваім галоўным інжынерам". Пад яго кіраўніцтвам заўсёды спакойна, безаварыйна і бяспечна". Гэта і ёсць галоўная ацэнка работы Віктара Ільіча.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ