predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

19 сентября 2013

Германавічы адсвяткавалі 450-гадовы юбілей

Шчодрым восеньскім днём, 14 верасня, запрасіла ўсіх да сябе раённая ўрачыстасць “Матывы і ўзоры Прыдзісненскага краю”, прысвечаная 450-годдзю мястэчка Германавічы.

Шчодрым восеньскім днём, 14 верасня, запрасіла ўсіх да сябе раённая ўрачыстасць “Матывы і ўзоры Прыдзісненскага краю”, прысвечаная 450-годдзю мястэчка Германавічы. У 11 гадзін дня ў колішнім графскім парку побач з музеем культуры і быту распачаўся пленэр навучэнцаў мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ. Адлюстраваць восеньскае хараство германавіцкай прыроды сабраліся 10 вучняў на чале з выкладчыкамі школы А. І. Пяткевічам і М. П. Ліпскай. У гэты ж час каля цэнтральнага ўваходу ў музейную ўстанову адкрылася літаратурна-музычная праграма “Германавіцкая Заранка”. Абедзьве дзеі прысвячаліся 125-годдзю з дня нараджэння Язэпа Драздовіча. Прысутным цікава было паслухаць вершы і песні ў выкананні ўдзельнікаў народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”, пачуць нешта новае, невядомае з біяграфіі вандроўнага мастака.  Протаіерэй Пётр Бараноўскі напрыканцы імпрэзы па просьбе мясцовых жыхароў, прачытаўшы малітву, асвяціў пакоі музея культуры і быту. Другая частка раённага свята запрасіла на цэнтральную плошчу аграгарадка. Ад імя кіраўніцтва раёна да прысутных са словамі віншавання звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў У. С. Шпец. Прывітала гасцей і ўдзельнікаў свята на шчодрай германавіцкай зямлі старшыня мясцовага сельвыканкама А. А. Рубін.

 Тэатралізаваная дзея, пастаўленая работнікамі ўстаноў культуры раёна, акунула гледачоў у тыя далёкія часы, калі ўпершыню згадвалася ў летапісе мястэчка. Дырэктар ААТ “Княж” В. У. Крыўко ў святочнай абстаноўцы ўручыў грашовыя прэміі сённяшнім перадавікам сельгасвытворчасці, шчыра падзякаваўшы ім за працу на карысць гаспадаркі. Гледачы з цікавасцю слухалі выступленні запрошаных артыстаў — салісткі Белдзяржфілармоніі Таццяны Матафонавай і ўдзельнікаў Віцебскага студэнцка-этнаграфічнага таварыства “Поўнач” — гурт “Паўночная Сухадроўка”. Перагарнула чарговую старонку свайго летапісу мястэчка Германавічы, радкі якога напісаны нястомнай працай кожнага жыхара, самааддана ўлюбёнага ў родныя мясціны. Перагарнула, каб упэўнена крочыць у будучыню, пісаць новую, багатую гісторыю мястэчка над хуткаплыннымі водамі Дзісны.

Сяргей РАЙЧОНАК.