predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

2 апреля 2014

Гумарыстычны канцэрт “Я кайфую” прайшоў 1 красавіка ў РДК

1 красавіка ў дзень гумару, жартаў і розыгрышаў у Шаркаўшчынскім РДК прайшоў гумарыстычны канцэрт Эдварда Вялічкі пад назвай “Я кайфую”. Эдвард Эдвардавіч чытаў жартаўлівыя апавяданні, вершы, выконваў уласныя песні.

1 красавіка ў дзень гумару, жартаў і розыгрышаў у Шаркаўшчынскім РДК прайшоў гумарыстычны канцэрт Эдварда Вялічкі пад назвай “Я кайфую”. Эдвард Эдвардавіч чытаў жартаўлівыя апавяданні, вершы, выконваў уласныя песні. І стала зразумела, што для таго, каб ісці па жыцці кайфуючы, найперш трэба ніколі не губляць пачуцця гумару. Дапамагалі яму зрабіць гэты вечар яскравым і багатым на вясёлыя фарбы артысты Шаркаўшчынскага РДК, вучні і настаўнікі школы мастацтваў. Музычныя і танцавальныя нумары, жартаўлівыя сцэнкі, у якіх артысты з’яўляліся ў незвычайных для сябе вобразах і выдатна праявілі свае артыстычныя здольнасці — усё гэта выдатна дапоўніла выступленне Эдварда Вялічкі, які па заслугах карыстаецца славай першага гумарыста Шаркаўшчыны і ўжо не першы год дорыць шаркаўчанам на 1 красавіка цудоўнае свята смеху. За цудоўны вечар, зарад аптымізму, актыўную творчую работу артысту падзякавалі яго калега па пісьменніцкім пяру Віктар Лагун, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома. Ну а галоўнай узнагародай артыстам сталі выбухі смеху і гучныя апладысменты ў глядзельнай зале, якая ў гэты вечар не пуставала.

Андрэй БУРЭЦ