Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
22 января 2018
Напачатку Новага году адной з самых яркіх падзей у культурным жыцці Віцебшчыны стаў фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеему”, які ў гэтым годзе праходзіў у Міёрскім раённым доме культуры. Арганізатарам гэтага штогадовага конкурсу з’яўляецца ксёндз Крыштаф Мянкіна, мясцовы пробашч.
Напачатку Новага году адной з самых яркіх падзей у культурным жыцці Віцебшчыны стаў фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеему”, які ў гэтым годзе праходзіў у Міёрскім раённым доме культуры. Арганізатарам гэтага штогадовага конкурсу з’яўляецца ксёндз Крыштаф Мянкіна, мясцовы пробашч. А ганаровым госцем урачыстасці стаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які напачатку конкурснай праграмы благаславіў усіх яе ўдзельнікаў, а пры падвядзенні вынікаў разам з ксяндзом Крыштафам Мянкінам уручыў дзецям заслужаныя ўзнагароды ў розных намінацыях.
— Удзел у фестывалі “Зорка Бэтлеему” ў гэтым годзе прынялі лепшыя музычныя дзіцячыя калектывы з 12 парафій Віцебскай дыяцэзіі, а перамогу ў адной з намінацый заваяваў гурт шаркаўшчынскай моладзі “Музыкі Хрыста”, мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца арганістка Святлана Пятроўна Гірстун, — паведаміла настаўніца рэлігіі парафіі “Узвышэння Святога Крыжа” Галіна Іванаўна Трызна. — Аўтарскія песні Святланы пра нараджэнне Хрыстова ў выкананні таленавітых юнакоў і дзяўчат з нашага гарадскога пасёлка дадалі яркіх фарбаў у музычную палітру фестывалю і атрымалі высокую ацэнку журы. У намінацыі гурт калектыў “Музыкі Хрыста” заваяваў першае месца. У складзе ансамбля выступілі Марыя Стральчонак, Кацярына Петух, Дар’я Маляўка, Станіслаў Руткоўскі, Віталій Гірстун, Алеся Федуковіч і Ганна Чупрова.
За перамогу ў фестывалі акрамя дыплома шаркаўшчынская моладзь атрымала ў якасці ўзнагароды гітару. Гэты музычны інструмент юнакі і дзяўчаты вырашылі перадаць у падарунак Шаркаўшчынскай дзіцячай школе мастацтваў. Пасля перамогі на фестывалі ў Міёрах удзельнікі гурта “Музыкі Хрыста” выступілі перад парафіянамі ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў нашым гарадскім пасёлку. Ксёндз-дэкан Крыштаф Сілкоўскі падзякаваў кіраўніку гурта Святлане Гірстун і ўсім юным музыкантам за цудоўнае выступленне і падарыў ім на памяць фотаздымкі, зробленыя пасля паспяховага выступлення на фестывалі з біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам. Завяршылася мерапрыемства салодкім сталом для пераможцаў.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.