Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
14 января 2016
Прыемнай навіной падзялілася з намі кіраўнік узорнага тэатра песні “Маленькая фея” Шаркаўшчынскага раённага Центра культуры Вера Мяфодзьеўна Шуман
Прыемнай навіной падзялілася з намі кіраўнік узорнага тэатра песні “Маленькая фея” Шаркаўшчынскага раённага Центра культуры Вера Мяфодзьеўна Шуман:
— 10 студзеня дзяўчынкі з калектыву “Маленькая фея” Дар’я Касцюкевіч і Дар’я Райчонак прымалі ўдзел ў IV Міжнародным фестывалі вакальнага мастацтва “Салют талентаў”, які прайшоў у Мінску на пляцоўцы “Мінск-арэна”. Дзяўчаты выступілі ўдала і ў выніку — 2-е месца ў намінацыі “дуэт” (ювеналы 9-11 гадоў). Юныя артысткі атрымалі за прызавое месца Дыпломы, кубак і цукеркі. Дадому яны вярнуліся з найлепшымі ўражаннямі і цудоўным настроем.
Алена АНАНІЧ