predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Кадравыя назначэнні

22 июня 2017

Кадравыя назначэнні

Распараджэннем старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д. М. Ламака з 20 чэрвеня 2017 года на пасаду намесніка старшыні райвыканкама прызначана Ірэна Францаўна Бука, якая да гэтага часу на працягу 10 гадоў узначальвала аддзел эканомікі райвыканкама.

Распараджэннем старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д. М. Ламака з 20 чэрвеня 2017 года на пасаду намесніка старшыні райвыканкама прызначана Ірэна Францаўна Бука, якая да гэтага часу на працягу 10 гадоў узначальвала аддзел эканомікі райвыканкама.

Нарадзілася ў вёсцы Букі Шаркаўшчынскага раёна. Беларуска. Мае вышэйшую адукацыю. У 1995 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне вытворчасцю”. З 1987 па 2000 год была галоўным эканамістам Шаркаўшчынскага камбіната будаўнічых матэрыялаў Віцебскай вобласці, непрацяглы перыяд з’яўлялася эканамістам Шаркаўшчынскага раённага аддзела статыстыкі. На працягу 7 гадоў працавала галоўным спецыялістам аддзела эканомікі Шаркаўшчынскага райвыканкама, а з 2007 года і да цяперашняга часу ўзначальвала гэты аддзел. Замужам. Выхавала двух сыноў.

***

З 20 чэрвеня 2017 года на пасаду дырэктара КУВСП “Гарадзец” прызначаны Віктар Васільевіч Краснадубскі, які да гэтага часу быў галоўным інжынерам названага сельгаспрадпрыемства. Дырэктарам КУВСП імя Маркава прызначаны Юрый Захаравіч Лазарэц, які раней займаў пасаду галоўнага агранома гаспадаркі.

Начальнікам аддзела эканомікі Шаркаўшчынскага райвыканкама прызначана Таццяна Іванаўна Мечаль, да назначэння на новую пасаду была галоўным спецыялістам аддзела эканомікі.