predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

15 января 2013

Каляднае прадстаўленне-спектакль у РДК

Ужо дзясяты год запар збірае сваіх сяброў каляднае прадстаўленне-спектакль навучэнцаў нядзельнай школы прыходу праваслаўнай царквы “Усіх Смуткуючых Радасць”.

Ужо дзясяты год запар збірае сваіх сяброў каляднае прадстаўленне-спектакль навучэнцаў нядзельнай школы прыходу праваслаўнай царквы “Усіх Смуткуючых Радасць”. Вось і сёлета на сцэне раённага Дома культуры прайшла святочная ўрачыстасць аб з’яўленні Ісуса Хрыста ў старажытным Бэтлееме. Маляўніча ўпрыгожаная сцэна з імправізаванымі яслямі была аформлена работнікамі культуры.

 Адкрыў мерапрыемства біблейскай прытчай настаяцель храма “Усіх Смуткуючых Радасць” Віктар Валашчук. Спектакль, умела і з густам пастаўлены дзецьмі, быў арганічна дапоўнены рэлігійнымі песнапеннямі хору выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў. Галоўнае — у дзяцей атрымалася перадаць гледачам святочны настрой. У той дзень на калядным мерапрыемстве прысутнічалі госці з Ровенскай вобласці Украіны — архімандрыт Сава і іераманах Сімяон.

 Дабрачынны Шаркаўшчынскай акругі пратаіерэй Пётр Бараноўскі павіншаваў усіх хрысціян, пажадаў ім любові, дабра, радасці і шчасця, поспехаў і ўдачы, моцнага здароўя, спаўнення мар і ажыццяўляння жаданняў.

Сяргей РАЙЧОНАК.