Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 июля 2018
Новы збожжаўборачны камбайн "New Holland" папоўніў парк тэхнікі адкрытага акцыянернага таварыства "Даватарскі". Імпартны агрэгат цяпер праходзіць абкатку на палях сельгаспрадпрыемства.
Новы збожжаўборачны камбайн "New Holland" папоўніў парк тэхнікі адкрытага акцыянернага таварыства "Даватарскі". Імпартны агрэгат цяпер праходзіць абкатку на палях сельгаспрадпрыемства. Новы камбайн прадастаўлены гаспадарцы інтэграцыйнай структурай, створанай на базе ААТ "Глыбоцкі камбікормавы завод". Кіраўніцтва "Даватарскага" даручыла замежную тэхніку аднаму з самых вопытных і адказных работнікаў — Юрыю Геронцьевічу Ардынскаму, агульны стаж камбайнера складае больш за дваццаць год. Убіраць збажыну даводзілася на розных марках камбайнаў айчыннай вытворчасці. Апошнія сем год кіраваў штурвалам КЗС-1218. Сёлета гаспадарка атрымала замежны збожжаўборачны камбайн "New Holland", агрэгат, без перабольшвання, найвыдатнейшы. Цудоўныя тэхнічныя характарыстыкі падкрэсліваюць прадукцыйнасць і эканамічнасць камбайна. Ён аснашчаны гібрыднай тэхналагічнай схемай, абсталяваны сістэмамі аўтаваджэння і дакладнага земляробства. Аўтапілот можа весці машыну сам, камбайнеру патрэбна толькі разварочвацца. Але гэта не значыць, што механізатар у любы час можа пакінуць кабіну падчас руху: аўтаматызаваная сістэма адразу заблакіруе колы. Знаходзячыся ў кабіне, камбайнер можа сачыць за аб'ёмамі збору ўраджаю, якасцю зерня, уключаючы вільготнасць і іншыя характарыстыкі. Выдатны візуальны агляд, сістэма кандыцыяніравання і ахоўныя механізмы дазваляюць выконваць вызначаныя аб'ёмы ў тэрмін. Таксама маецца спадарожнікавая навігацыя, усталяваны каляровы сенсарны манітор для кіравання ўсімі асноўнымі параметрамі ўборкі. Калі, напрыклад, камбайн КЗС-1218 за дзень убірае зерневыя на плошчы крыху больш за 15 гектараў, то "New Holland" можа скасіць збажыну на 25-ці гектарах. Шырыня захопу жняяркі складае 11 метраў, таму, канечне, працаваць на такім камбайне лепш за ўсё на палях з вялікай контурнасцю і высокай ураджайнасцю. За два дні працы на ім камбайнер намалаціў 12 бункераў збожжа, гэта крыху больш за 100 тон. Безумоўна, умовы надвор'я пакуль не дазваляюць разгарнуць уборачныя работы шырокім фронтам, але, спадзяёмся, што дажджы хутка спыняцца і ўся тэхніка будзе выведзена на палі.
Сяргей РАЙЧОНАК.