predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Канцэрты аб’яднання “Душэўная ўтульнасць” да Дня пажылых людзей

2 октября 2015

Канцэрты аб’яднання “Душэўная ўтульнасць” да Дня пажылых людзей

Аматарскае аб’яднанне “Душэўная ўтульнасць”, якое дзейнічае на базе раённага Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Галіны Сафончык, у аснове сваёй дзейнасці практыкуе выязныя канцэрты. 1 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, калектыў выступіў са святочнай праграмай “Нам года не беда” у аддзяленні кругласутачнага знаходжання састарэлых грамадзян і інвалідаў у вёсцы Дзікева і аграгарадку Вялікае Сяло.

Выступленне самадзейных артыстаў прысутныя сустракалі радаснымі ўсмешкамі і апладысментамі. Канцэртную праграму, а вяла яе Анна Грыгаровіч, падрыхтавалі так, каб максімальна зацікавіць глядацкую аўдыторыю. Выканаўцы спявалі песні савецкіх аўтараў, якія даўно палюбіліся людзям пажылога ўзросту. У сваім рэпертуары калектыў мае і песні, напісаныя на словы кіраўніка народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Кацярыны Сосна. Радасны смех у гледачоў выклікала выступленне Ірыны Лаўрыновіч, якая спявала жартоўныя прыпеўкі і чытала маналог адзінокай кабеты. Прыемным і нечаканым сюрпрызам для пастаяльцаў сацыяльнай установы сталі хатнія кандытарскія ласункі, якімі іх частавалі ўдзельніцы аматарскага аб’яднання.

У клубе аграгарадка Вялікае Сяло сабраліся ў той дзень не толькі мясцовыя жыхары, але і людзі з суседняй вёскі. Гледачам, а ў асноўным тут былі грамадзяне пажылога ўзросту, даспадобы прыйшлося канцэртнае выступленне шаркаўшчынскага самадзейнага калектыву. З ахвотай яны разам танцавалі танга і пукаліся ў скокі пад мелодыю беларускай полькі. А ў заканчэнні святочнай праграмы быў арганізаваны салодкі стол, дзе за кубачкам гарбаты мясцовыя жыхары і артысты вялі душэўную размову пра адметныя жыццёвыя падзеі.

Сяргей РАЙЧОНАК