Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
8 апреля 2016
Восемдзесят тры каманды, у складзе якіх было 366 чалавек, з 23 працоўных калектывах Шаркаўшчынскага краю паўдзельнічалі ў барацьбе за тытул чэмпіёна і права валодання кубкам «Мудрая сава». Гэта рэкордны паказчык за ўсю гісторыю правядзення дадзеных турніраў у нашым краі.
Восемдзесят тры каманды, у складзе якіх было 366 чалавек, з 23 працоўных калектывах Шаркаўшчынскага краю паўдзельнічалі ў барацьбе за тытул чэмпіёна і права валодання кубкам «Мудрая сава». Гэта рэкордны паказчык за ўсю гісторыю правядзення дадзеных турніраў у нашым краі. Асабліва масавымі атрымаліся ўнутрыкалектыўныя турніры эрудытаў у ЦРБ і ПМК-68 — па 15 чалавек, КУВСП «Гарадзец» — 16, ААТ «Жвіранка» -17, ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс» — 20 чалавек. А абсалютнае лідэрства засталося за калектывам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ва ўнутрыкалектыўным конкурсе якога прыняло ўдзел 137 прыхільнікаў гэтай гульні. Па завяршэнні ўнутрыкалектыўных конкурсаў тыя з удзельнікаў, хто праявіў неабходныя кемлівасць і спрыт розуму, склалі 22 каманды на раённым турніры эрудытаў, які адбыўся 26 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры. Усе разам яны напісалі шаснаццатую старонку ў біяграфіі паядынкаў шаркаўшчынскіх тытанаў думкі. У сустрэчах майстроў інтэлектуальнай гульні прыняло ўдзел 7 каманд сельгаспрадпрыемстваў раёна.Лідарамі ў паядынках сельскай моладзі сталі эрудыты ААТ «Даватарскі», другое месца ў гэтай групе заняла дружына ААТ «Буеўшчына», трэцяе месца занялі маладыя інтэлектуалы ААТ «Ельня-Агра».
Цікавую інтрыгу прыўнеслі ў расклад дуэляў эрудытаў і 13 каманд райцэнтра. Трэба адзначыць, што цікавы сюрпрыз паднеслі сваім супернікам маладыя работнікі сістэмы адукацыі Міхаіл Пугаўка, Вадзім Казлоўскі, Кацярына Ваштай, Ганна Зайцава, Інэса Фоціна і Ядвіга Балай. Менавіта яны падняліся на залатую прыступку інтэлектуальнага Алімпа. Каманда маладых медыцынскіх работнікаў заняла тут другое месца. Вызначылася і дружына раённых электрычных сетак, у актыве якой трэцяе месца. Затым адбыўся суперфінал, дзе ўдзельнічалі старшакласнікі СШ № 1 і Радзюковской школы, якія сталі пераможцамі конкурсу эрудытаў школьнай моладзі, і па дзве лепшых каманды ад сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый райцэнтра. Барацьба за перамогу была ўпартай, але ў канцы гульні рэйтынг каманд выглядаў так: 3-е месца — ААТ «Буеўшчына, 2-е месца — каманда маладых педагогаў, 1-е месца і права на валоданне кубкам «Мудрая сава» заваявала дружына Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы. У яе складзе выступалі Надзея Столяр, Павел Качан, Аляксандр Куркін, Маргарыта Татаровіч, Таццяна Сакалова і спецыяліст па рабоце з моладдзю гэтага калектыву Юлія Лук’янёнак.
І.А. Іваноў