Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
3 февраля 2014
Вось ўжо на працягу дзевяці год у нашым раёне з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі праходзіць конкурс маладых выканаўцаў папулярнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”.
Вось ўжо на працягу дзевяці год у нашым раёне з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі праходзіць конкурс маладых выканаўцаў папулярнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”. Дзякуючы гэтаму фестывалю шаркаўшчынская моладзь мае магчымасць раскрыць свае лепшыя якасці і прадэманстраваць таленты. Згодна з распрацаваным і зацверджаным палажэннем у конкурсе прымалі ўдзел маладыя выканаўцы ва ўзросце ад 16 да 31 года. На суд гледача прадстаўляліся лепшыя песенныя творы айчыннай і замежнай эстрады перыяду 1930—1997-х гадоў. Так, першая песня мела характар грамадзянска-патрыятычнай і ваеннай тэматыкі. Другі канцэртны нумар — шлягер. Згодна з пададзенымі заяўкамі, усе выступаючыя былі падзелены на дзве катэгорыі — “саліст-вакаліст” і “вакальны ансамбль”. Пажадалі ўдзельнічаць ў конкурсе раённы Дом культуры, Лужкаўскі, Васюкоўскі, Лонскі, Навасельскі, Іёдскі СДК, Жукоўшчынскі сельскі клуб, цэнтральная раённая бальніца і ААТ “Агратэхсэрвіс”. Дадзены песенны конкурс — гэта выдатная магчымасць выйсці на сцэну, прадэманстраваць свае здольнасці, зрабіць так, каб цябе заўважылі. Пасля выступлення, якое доўжылася амаль дзве гадзіны, старшыня журы Ігар Афанасьевіч Іваноў абвясціў канчатковыя вынікі конкурсу. У намінацыі “салісты-вакалісты” шостае месца падзялілі паміж сабой Лале Гуліева (Жукоўшчынскі СК) і Анна Іванкіў (Лонскі СДК). На пятай пазіцыі замацавалася Кацярына Каснікоўская (Лужкаўскі СДК). Вольга Яцына (Васюкоўскі СДК) апынулася на чацвёртым месцы. Конкурсную “бронзу” атрымала Святлана Машнюк (ЦРБ). Марыя Катовіч, якая прадстаўляла раённы Дом культуры, стала ў конкурсе другой. Першае месца журы прысудзіла Надзеі Гарбачонак (Навасельскі СДК) і Крысціне Шуман (РДК). У намінацыі “вакальныя ансамблі” на другім месцы аказаўся дуэт у складзе Дар’і Сідаравай і Марыны Алексяёнак (Іёдскі СДК). Першымі ў гэтай намінацыі сталі Надзея Гарбачонак (Навасельскі СДК) і Дзяніс Маслаў (Агратэхсэрвіс). Дадаткава некаторыя выканаўцы атрымалі спецыяльныя прызы. Так, Лале Гуліева стала “Адкрыццём конкурсу”. Надзея Гарбачонак атрымала прыз “За лепшае выкананне песні на афганскую тэматыку”, Вольга Яцына — “За лепшую аранжыроўку”, Анна Іванкіў — “За артыстычнасць”. Кацярына Каснікоўская ўзнагароджана спецыяльным прызам “За стварэнне лепшага сцэнічнага вобраза”. Яна ж таксама атрымала і прыз глядацкіх сімпатый. Арганізатары песеннага форуму выказваюць удзячнасць усім удзельнікам конкурсу за яркае, прыгожае музычнае свята, падоранае шаркаўчанам.
Сяргей РАЙЧОНАК