Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 декабря 2016
У пяты раз у нашым раёне праводзіўся конкурс прафесійнага майстэрства маладых аператараў машыннага даення...
У пяты раз у нашым раёне праводзіўся конкурс прафесійнага майстэрства маладых аператараў машыннага даення. Сёлета яго пляцоўкай стала малочнатаварная ферма “Пялікі” ААТ “Даватарскі”. Паўдзельнічаць у выпрабаваннях далі згоду сем маладых даярак сельгаспрадпрыемстваў раёна. Гэта Кацярына Паклікаева з ААТ “Жвіранка”, Вольга Хаданёнак з ААТ “Даватарскі”, Надзея Раманоўская з ААТ “Васюкі”, Анастасія Пісарэнка з ААТ “Княж”, Надзея Катовіч з КУВСП імя Маркава, Алена Смерцева з ААТ “Буеўшчына” і Алёна Яфімава з ААТ “Агратэхсэрвіс”. Кожная з удзельніц загадзя рыхтавалася да конкурсу, а непасрэдную дапамогу ім аказалі спецыялісты па рабоце з моладдзю і загадчыкі малочнатаварных ферм сельгасарганізацый. У пачатку намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Афанасьевіч Іваноў прадставіў прысутным журы. Галоўным суддзёй з’яўляўся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Іванавіч Зубовіч, а суддзямі сталі ветурач райветстанцыі Лідзія Вітальеўна Брэская і лабарант гэтай жа ўстановы Людміла Палікарпаўна Гром. Па выніках чатырох этапаў конкурсу пераможцай профмайстэрства сярод маладых аператараў машыннага даення стала Кацярына Паклікаева з ААТ “Жвіранка”. Крыху адстала ад яе Вольга Хаданёнак, якая прадстаўляла ААТ “Даватарскі” і заняла другое месца. “Бронзу” раённага конкурсу павезла з сабой аператар машыннага даення сельгаспрадпрыемства “Васюкі” Надзея Раманоўская. Пераможца і прызёры спаборніцтва атрымалі ад арганізатараў дыпломы, грашовыя прэміі і пачулі словы вялікай удзячнасці за сваю нялёгкую, але вельмі карысную для грамадства працу. Бо менавіта дзякуючы аператарам машыннага даення кожны з нас мае магчымасць мець на стале малако і шматлікія прадукты, вырабленыя з яго.
Па ўмовах конкурсу наступнае раённае спаборніцтва прыме ААТ “Жвіранка”, прадстаўніца якога атрымала сёлета перамогу.
Сяргей РАЙЧОНАК