predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

15 июля 2014

Конкурс прафесійнага майстэрства маладых аператараў машыннага даення

У сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна працуе 21 малады аператар машыннага даення кароў, і вельмі важна даць ім магчымасць сустрэцца, пагутарыць, абмяняцца вопытам і проста паглядзець, як працуюць у іншых гаспадарках, каб палепшыць ці змяніць нешта ў сваім родным сельгаспрадпрыемстве.

У сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна працуе 21 малады аператар машыннага даення кароў, і вельмі важна даць ім магчымасць сустрэцца, пагутарыць, абмяняцца вопытам і проста паглядзець, як працуюць у іншых гаспадарках, каб палепшыць ці змяніць нешта ў сваім родным сельгаспрадпрыемстве. Такую магчымасць і дае конкурс прафесійнага майстэрства маладых аператараў машыннага даення, які на Шаркаўшчынскай зямлі становіцца традыцыйным. Сёлета ён праводзіцца ўжо трэці раз. Яго арганізатары — упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама —11 ліпеня сабралі пад крыло конкурсу сем лепшых прадстаўнікоў моладзі на базе малочнатаварнай фермы Пялікі. Ганаровае права падняць сцяг Рэспублікі Беларусь пад гукі гімна краіны ў гонар адкрыцця конкурсу атрымала прызёр папярэдняга спаборніцтва Святлана Бадзяева з ААТ “Юдыцына”. Прагучала прывітальнае слова ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Гедзіёна Пятровіча Буйкі, была прадстаўлена судзейская калегія, у склад якой увайшлі галоўны заатэхнік райплемстанцыі Таццяна Леанідаўна Рачыцкая і ветурач-радыёлаг райветстанцыі Зоя Апалінар’еўна Ткачонак.

Для дзяўчат-удзельніц былі падрыхтаваны выпрабаванні як тэарэтычнага, так і практычнага характару, з якімі яны годна справіліся. Па выніках усіх конкурсаў Вольга Міндрык з ААТ “Буеўшчына” ўзышла на бронзавую прыступку, Вольга Хаданёнак з ААТ “Княж” стала сярэбраным прызёрам, а Святлана Бадзяева з ААТ “Юдыцына” змагла палепшыць свой леташні вынік і заслужана перамагла ў сёлетнім конкурсе.

Ігар ІВАНОЎ,
намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі.