Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
18 октября 2013
Дзявятаму райконкурсу, у якім сімвалічна прынялі ўдзел у гэтым годзе 9 лепшых маладых прафесіяналаў з 9 сельгаспрадпрыемстваў раёна, можна ўпэўнена паставіць ацэнку выдатна, як па ўзроўні арганізацыі, так і прадэманстраванаму нашай маладзёжнай элітай вёскі выніку.
Дзявятаму райконкурсу, у якім сімвалічна прынялі ўдзел у гэтым годзе 9 лепшых маладых прафесіяналаў з 9 сельгаспрадпрыемстваў раёна, можна ўпэўнена паставіць ацэнку выдатна, як па ўзроўні арганізацыі, так і прадэманстраванаму нашай маладзёжнай элітай вёскі выніку. Прыемна адзначыць, што нашаму пераможцу каманднага і асабістага першынства абласнога конкурсу Дзмітрыю Ліпскаму з ААТ “Даватарскі” ў тэарэтычнай падрыхтоўцы салідную канкурэнцыю склалі Уладзімір Ермашкевіч з ААТ “Юдыцына” і Аляксандр Руткоўскі з КУВСП ім. Маркава, якія занялі другое і трэцяе месца. Па падрыхтоўцы машына-трактарнага агрэгата да ўзворвання за лідарства з Дзмітрыем паспяхова змагаліся Яўген Шчукін з ААТ «Ельня-Агра”, Аляксей Смерцьеў з ААТ “Княж”, Валерый Фёдараў з ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”, Раман Усцінаў з ААТ “Жвіранка”. Вельмі высокія балы паставілі суддзі за якасць ўзворвання Дзмітрыю Шапавалаву з КУВСП “Гарадзец”. Але ўсё адно вялікі вопыт удзелу ў конкурсах і прафесійнае майстэрства на 1-ае месца ў агульным заліку вывелі Дзмітрыя Ліпскага. Дзмітрый быў прызнаны “Чалавекам года Шаркаўшчыны-2012”, і ён сваімі справамі апраўдвае гэтае высокае званне. У тройку прызёраў увайшлі Уладзімір Ермашкевіч і Аляксей Смерцьеў, які упершыню прыняў удзел у дадзеным маладзёжным форуме. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і грашовай прэміяй. Таксама ўсім удзельнікам конкурсу ўручаны памятныя сувеніры — прызы з раённай сімволікай.
І. ІВАНОЎ, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.