predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Краязнаўчая канферэнцыя “Лужкі: погляд праз стагоддзі”

6 ноября 2014

Краязнаўчая канферэнцыя “Лужкі: погляд праз стагоддзі”

Пытанням гістарычнага мінулага мястэчка Лужкі, яго сацыяльна-эканамічнага развіцця ў розныя гады была прысвечана краязнаўчая канферэнцыя «Лужкі: погляд праз стагоддзі», якая адбылася на базе Лужкаўскай сярэдняй школы 31 кастрычніка. Адкрыла канферэнцыю і выступіла з дакладам па асноўнаму пытанню загадчык Лужкаўскай бібліятэкі Ірына Машара. Пра развіццё асветы і адукацыі ў мястэчку прысутным паведаміла намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Алена Арэхава.

 


Пытанням гістарычнага мінулага мястэчка Лужкі, яго сацыяльна-эканамічнага развіцця ў розныя гады была прысвечана краязнаўчая канферэнцыя «Лужкі: погляд праз стагоддзі», якая адбылася на базе Лужкаўскай сярэдняй школы 31 кастрычніка. Адкрыла канферэнцыю і выступіла з дакладам па асноўнаму пытанню загадчык Лужкаўскай бібліятэкі Ірына Машара. Пра развіццё асветы і адукацыі ў мястэчку прысутным паведаміла намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Алена Арэхава. Шмат цікавых гістарычных фактаў аб дзейнасці святароў праваслаўнай царквы Раства Прасвятой Багародзіцы і касцёла Міхаіла арханёла данеслі слухачам протаіерэй Пётр Бараноўскі і член парафіяльнага касцёльнага камітэта Ганна Ластаўка. Краязнаўца Эдмунд Гірын у сваім дакладзе закрануў той час, на які прыйшоўся сацыяльна-эканамічны ўздым у гісторыі мястэчка і калі ў Лужках масава сталі сяліцца, а затым развіваць тут гандаль і рамяство прадстаўнікі яўрэйскай нацыянальнасці. Сёлетні год ва ўсёй краіне прайшоў пад знакам 70-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтай даце быў прысвечаны шэраг мерапрыемстваў, якія ладзіліся на тэрыторыі сельскага Савета. Пра мястэчка Лужкі і яго жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны расказала намеснік дырэктара школы па вучэбнай рабоце Зоя Огінава. Далёка за межамі нашай краіны вядомы імёны Эміліі Плятэр, Эліэзера Бэн-Іегуды, Усевалада Шырана, Васіля Стомы, Віктара Праўдзіна і іншых знакамітых ураджэнцаў Лужкоў і людзей, якія звязалі свой жыццёвы шлях з гэтым мястэчкам. Пра іх удзельнікам канферэнцыі расказала бібліятэкар Лена Гугалінская. Падводзячы вынікі сустрэчы, Ірына Машара падкрэсліла, што дадзеная канферэнцыя, якая з’яўляецца вынікам збору і сістэматызацыі мясцовай інфармацыі па краязнаўстве, у далейшым будзе садзейнічаць зберажэнню і павелічэнню нацыянальнага духоўнага культурнага здабытку, гістарычнай спадчыны і самабытных традыцый мясцовага насельніцтва.


Сяргей РАЙЧОНАК