Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
6 февраля 2017
У пятніцу ў абласным цэнтры адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання лаўрэатаў ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны" па выніках работы за 2016 год. Званне зацверджана рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2009 годзе і прысвойваецца лепшым прадстаўнікам розных сфер дзейнасці па намінацыях.

Віцебскі аблвыканкам сваім рашэннем ад 24 студзеня 2017 года №30 прысвоіў ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны" (усяго 100 лаўрэатаў) і тром прадстаўнікам нашага раёна. Начальнік Шаркаўшчынскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Вінальевіч Кавалёнак стаў лаўрэатам звання ў намінацыі "Закон і парадак". Дырэктар Шаркаўшчынскага філіяла абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам "Віцебскаблпаліў" Міхаіл Уладзіміравіч Фамянок — у намінацыі "Энергетыка, транспарт, камунікацыі". Трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства "Жвіранка" Станіслаў Мікалаевіч Кубліцкі стаў лаўрэатам у намінацыі "Аграпрамысловы комплекс".
Віншуем лаўрэатаў!
Сяргей РАЙЧОНАК