predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Лепшыя жывёлаводы ААТ «Княж» узнагароджаны грашовымі прэміямі ў межах рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі

3 марта 2020

Лепшыя жывёлаводы ААТ «Княж» узнагароджаны грашовымі прэміямі ў межах рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі

Працягам рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод” стала наведванне адкрытага акцыянернага таварыства “Княж”, а менавіта жывёлагадоўчых ферм “Германавічы” і “Сталіца”.

Працягам рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод” стала наведванне адкрытага акцыянернага таварыства “Княж”, а менавіта жывёлагадоўчых ферм “Германавічы” і “Сталіца”. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Мікалаеўна Альшэўская павіншавала з высокімі працоўнымі паказчыкамі жывёлавода Раісу Буткевіч, якая працуе на цэнтральнай ферме аграгарадка Германавічы, уручыла ёй грашовую прэмію.

На ферме “Сталіца” ужо амаль трыццаць год працуюць разам муж і жонка Іван і Валянціна Рубніковічы. Яны вырошчваюць цялят ва ўзросце ад двух да шасці месяцаў. У гурце ўтрымліваецца 110 жывёл. Прывагі даволі значныя, у сярэднім у месяц больш за 600 грамаў. Муж і жонка займаюць лідзіруючыя пазіцыі не толькі ў сваім сельгаспрадпрыемстве, але і ў раёне. Іван і Валянціна за сваю добрасумленную працу таксама атрымалі грашовую прэмію ў межах рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”.

Сяргей РАЙЧОНАК.