predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Лепшым грамадскім эколагам Віцебшчыны стала шаркаўчанка - настаўніца біялогіі Аксана Паўлаўна Пачэпка

27 июня 2017

Лепшым грамадскім эколагам Віцебшчыны стала шаркаўчанка - настаўніца біялогіі Аксана Паўлаўна Пачэпка

Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падвёў вынікі штогадовага абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу на лепшага грамадскага эколага. У ім прымалі ўдзел  аматары прыроды з усіх гарадоў і раёнаў вобласці. Лепшым грамадскім эколагам Віцебшчыны ў гэтым годзе стала шаркаўчанка, настаўніца біялогіі сярэдняй школы № 2 нашага гарадскога пасёлка Аксана Паўлаўна Пачэпка —  грамадскі эколаг Шаркаўшчынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.  Яе матэрыялы накіраваны ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу.

У Шаркаўшчынскай сярэдняй школе № 2 пад кіраўніцтвам Аксаны Паўлаўны  дзеці знаёмяцца з прыродай роднага краю, вывучаюць яе таямніцы, пазнаюць асаблівасці, праводзяць свае школьныя  даследванні, вывучаюць экалагічныя праблемы нашага рэгіёну і знаёмяць з імі мясцовых жыхароў. У школе працуюць два экалагічныя клубы: “Зялёны патруль” і “Крылаты дазор”.

Сваіх юных эколагаў Аксана Паўлаўна далучыла да ўдзелу ў праектах Еўрапейскага саюза Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь “Садзейнічанне развіццю ўсёабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь” і “Малыя рэкі – вялікія праблемы: працуем разам над аховай і будучым малых рэк басейна ракі Дзісна”. Названыя праекты зацікавілі шмат людзей, а паспяховае выкананне пастаўленых задач дазволіла школе № 2 атрымаць  заветны статус “Зялёная школа” і дыплом другой ступені.

А яшчэ Аксана Паўлаўна  —  ў ліку ўдзельнікаў грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Разам з іншымі прадстаўнікамі гэтай арганізацыі яна ўдзельнічае ў акцыях і кампаніях: праводзіць назіранні за птушкамі, вядзе ўлік шэрага жураўля, майструе і распаўсюджвае гняздоўі  для птушак, далучае да гэтай работы дзяцей. З 2015 года настаўніца біялогіі яшчэ і захавальніца балота Ельня – тэрыторыі, свабоднай для птушак.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.