predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

15 августа 2014

Лепшых хлебаробаў раёна павіншаваў старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Вазміцель

Першынство ў раёне па намалотах трымае ААТ “Даватарскі”. Павіншаваць лідара працоўнага спаборніцтва гаспадаркі Юрыя Геронцьевіча Ардынскага завіталі старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель, старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Гедзіён Пятровіч Буйка.

Першынство ў раёне па намалотах трымае ААТ “Даватарскі”. Павіншаваць лідара працоўнага спаборніцтва гаспадаркі Юрыя Геронцьевіча Ардынскага завіталі старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель, старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Гедзіён Пятровіч Буйка. Сустракалі іх дырэктар гаспадаркі Сяргей Валянцінавіч Струй і камбайнеры, якія ўдзельнічалі ў жніве. Іван Казіміравіч Вазміцель уручыў лідару сярод іх, Юрыю Геронцьевічу Ардынскаму ад абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дыплом, грашовую прэмію, кепку і майку з лагатыпам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Сярод лідараў сельгаспрадпрыемства і Мікалай Мікалаевіч Сівіцкі. Ён атрымаў памятны сувенір ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, які ўручыў Гедзіён Пятровіч Буйка. Старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч павіншаваў усіх прысутных з заканчэннем жніва і пажадаў плённай працы ў далейшым.

У ААТ “Княж” перадавы вадзіцель раёна Мікалай Зянонавіч Сяліцкі па ўмовах раённага працоўнага спаборніцтва заняў усе прызавыя месцы сярод вадзіцеляў — першым перавёз 500, 800 і 1000 тон збожжа. Мікалай Зянонавіч атрымаў узнагароды ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі, а вышэйшым было віншаванне ад абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

КУВСП “Гарадзец” першым у раёне закончыў уборачную кампанію. З караваем новага ўраджаю гасцінна сустрэлі наведвальнікаў намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Наталля Віктараўна Катушонак і перадавы камбайнер Аляксандр Расціслававіч Морхат. Старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў і старшыня райвыканкама павіншавалі перадавога камбайнера гаспадаркі. Хлопец атрымаў Дыплом абласнога аб’яднання прафсаюзаў, грашовую прэмію і сімвалічную форму. У сваю чаргу, як пераможца раённага спаборніцтва, ён заслужыў узнагароду ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Няпростая праца хлебаробаў ацэнена па заслугах.

Кацярына СОСНА.