predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

13 мая 2014

Маладзёжная акцыя “Квітней, Беларусь!” у Шаркаўшчыне

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, штогод у другую нядзелю мая адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, штогод у другую нядзелю мая адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Герб, сцяг і гімн аб’ядноўваюць беларусаў. Да гэтай урачыстай даты прымеркавана рэспубліканская маладзёжная акцыя “Квітней, Беларусь!”, якая ўзяла эстафету ў акцыі “Дзякуй за Перамогу”. Прайшла яна пад эгідай ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Мерапрыемства ў рамках акцыі адбылося і ў нашым раёне. У ім прынялі ўдзел маладыя людзі — члены БРСМ. Вечарам 11 мая юнакі і дзяўчаты раёна сталі ўдзельнікамі флэш-моба “Жывы сцяг”, арганізаванага раённым камітэтам ГА БРСМ. Члены пярвічкі Шаркаўшчынскай СШ № 2 з паветранымі шарыкамі пад колер сцяга ўзняліся на сцэну летняга амфітэатра. Вядучыя паведамілі аб нашай беларускай сімволіцы. Затым прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам на плошчы Леніна. Закончылася мерапрыемства канцэртам мастацкай самадзейнасці і тэматычнай дыскатэкай.

Кацярына СОСНА