Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
12 марта 2014
Першае вясенняе свята, Дзень жанчын, парадавала ўсіх нас цёплым надвор’ем. А ў глядзельнай зале раённага Дома культуры дзявятага сакавіка было па-вясенняму сонечна ад яркіх усмешак маленькіх дзяўчынак, што ўдзельнічалі ў конкурснай праграме “Маленькая прыгажуня-2014”.
Першае вясенняе свята, Дзень жанчын, парадавала ўсіх нас цёплым надвор’ем. А ў глядзельнай зале раённага Дома культуры дзявятага сакавіка было па-вясенняму сонечна ад яркіх усмешак маленькіх дзяўчынак, што ўдзельнічалі ў конкурснай праграме “Маленькая прыгажуня-2014”. Сваё не па-дзіцячаму смелае жаданне выйсці на раённую сцэну выказалі Ксенія Чарняўская, Надзя Рэдзіка, Валерыя Лысёнак, Насця Рабіза, Оля Цітовіч, Валерыя Ананіч і Глорыя Тарбецкая — выхаванцы дзіцячых садоў гарадскога пасёлка. Падрыхтаваная праграма складалася з чатырох конкурсаў, дзе на кожным дзяўчынкі паказалі яркае і прыгожае выступленне. Няпроста было і камандзе журы ацэньваць шасцігадовых зорачак. У конкурсе “Візітка” удзельніцы па чарзе расказвалі пра сябе, пра свае захапленні і інтарэсы. Некаторым справіцца з хваляваннем першага ваыхаду на сцэну дапамагалі мамы і таты. Вядома, кожнаму дзіцяці хочацца як мага хутчэй вырасці і быць дарослым. Тут канкурсанткі і прадэманстравалі, хто кім стане ў будучым, якой справай будзе займацца. Сваю “Мінуту славы” скарысталі дзяўчынкі ў конкурсе з аднайменнай назвай. Артыстычныя здольнасці, якімі яны валодаюць, выклікалі сярод гледачоў бурныя апладысменты. Цудоўнае выкананне песень і танцаў пакарыла прысутных у зале. А на заканчэнне кожная з удзельніц у суправаджэнні хлопчыкаў-джэнтэльменаў па чарзе выходзіла для дэманстрацыі сваіх бальных убораў. Шыкоўныя сукенкі дапаўнялі раскошныя прычоскі і павольны рух маленькіх танцораў пад музыку вальса. Пасля некалькіх хвілін абмеркавання на сцэну для падвядзення вынікаў і ўзнагароджання выйшла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. Шынкевіч. Журы прыйшло да высновы, што прызавыя месцы прысуджаны не будуць. Кожная з удзельніц таленавіта вылучалася чымсьці сваім адметным і непаўторным. А вось тытула Шаркаўшчынскай “Маленькай прыгажуні-2014” аднагалосна ўдастоена выхаванка дзіцячага сада № 1 Валерыя Лысёнак. Ёй гэта званне ўрачыста перадала мінулагодняя пераможца конкурсу Каця Сікора. На заканчэнне ўсе дзяўчынкі атрымалі цацкі і кветкі ад арганізатараў мерапрыемства, усмешкі і апладысменты ад гледачоў.
Сяргей РАЙЧОНАК