predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Меліяратары прымаюць віншаванні

5 июня 2017

Меліяратары прымаюць віншаванні

Напярэдадні Дня меліяратара ў Шаркаўшчынскім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм прайшоў сход, прысвечаны прафесійнаму святу

Напярэдадні Дня меліяратара ў Шаркаўшчынскім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм прайшоў сход, прысвечаны прафесійнаму святу. На мерапрыемства быў запрошаны старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака.

З асноўным дакладам аб выніках працы за 2016 год, пяць месяцаў бягучага года, а таксама аб планах і перспектывах развіцця прадпрыемства паведаміў дырэктар арганізацыі Анатолій Сямёнавіч Дзіковіч. У прыватнасці, ён спыніўся на асноўных відах і аб’ёмах работ, якія выканалі меліяратары за справаздачны перыяд.

Затым кіраўнік арганізацыі адзначыў лепшых работнікаў прадпрыемства, уручыў ім граматы, пажадаў плённай працы на карысць грамадству.

 — Меліяратары заўсёды былі і застаюцца надзейнымі партнёрамі аграрыяў нашага раёна, — сказаў у сваім выступленні старшыня райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака. — Правільна праведзеная меліярацыя паляпшае водны і цеплавы рэжымы глебы, павышае ўраджаі і садзейнічае ўстойлівасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Цвёрда ўпэўнены ў тым, што сваёй штодзённай стваральнай працай вы будзеце імкнуцца дасягаць новых прафесійных поспехаў. Ад усёй душы жадаю вам і вашым сем’ям, блізкім людзям здароўя, дабра і шчасця.

За добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам кіраўнік раёна ўручыў Ганаровую грамату Шаркаўшчынскага райвыканкама бульдазерысту Валерыю Цітовічу. Падзякай старшыні райвыканкама адзначаны вадзіцель палівазапраўшчыка Андрэй Дарашкевіч.

Ганаровая грамата ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шаркаўшчынскага райвыканкама ўручана трактарысту-машыністу Аляксею Лакотку. Не абмінуў сваёй увагай прафесійнае свята меліяратараў і райкам прафасюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Яго старшыня Леанід Іванавіч Зубовіч узнагародзіў

Ганаровай граматай абласнога прафасюза работнікаў аграпрамысловага камплексу трактарыста-машыніста Сяргея Касцюкевіча.

Сяргей РАЙЧОНАK