Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
18 января 2013
З нагоды прафесійнага свята — Дня выратавальніка — міністрам па надзвычайных сітуацыях падпісаны загад аб заахвочванні лепшых супрацоўнікаў. За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у службе, граматныя дзеянні пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый адзначаны супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАНС — намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Віктар Іосіфавіч Гуляшка, вадзіцелі Валерый Пятровіч Фёдараў і Андрэй Мечыслававіч Васюк, камандзір аддзялення Яўгеній Уладзіміравіч Ерашонак, начальнік ПАВП № 11 Аляксандр Уладзіміравіч Сідарчук. Лепшых супрацоўнікаў павіншаваў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Васілій Іванавіч Чэкан.
Аляксандр БАРЫЛА