Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
3 ноября 2014
Семдзесят два гады мiнула з той пары, калi ў лiстападзе 1942 года падчас адной з карных экспедыцый нямецка-фашысцкiх захопнiкаў былi знiшчаны разам з жыхарамі больш дзесяцi вёсак i хутароў Iёдскага сельскага Савета. У страшэнным агнi палалi Куялёўшчына, Трабаўшчына, Журавоўшчына, Свiлы, Строна, Кушталi, Сухаборац. Ахвярамi фашызму ў тыя лiстападаўскiя дні сталi 248 чалавек мiрнага насельнiцтва — жанчыны, дзецi, старыя. Як напамiн аб той людской трагедыi на правым беразе ракi Янка ў аграгарадку Шыцi ў 1976 годзе пабудаваны мемарыял на месцы пахавання загiнуўшых жыхароў знiшчаных вёсак. 31 кастрычнiка каля помнiка прайшоў мiтынг-рэквiем у памяць трагедыi 1942 года.